Кіеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста.

Гісторыя правіць

Кіеўка ўзнікла ў 1870-я гг. на ўсходняй ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Ковель і Кіеў (адсюль і назва). Забудова была сядзібнай, вуліцы нядобраўпарадкаваны. У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, рамеснікі, дробныя гандляры. Частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста[1].

У 19441948 гадах на Кіеўцы знаходзіўся лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 284.

З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].

Забудова правіць

Асноўныя вуліцы раёна — Войкава, Дварцовая, Калініна, Фруктовая, частка Пушкінскай, Сікорскага, Кіеўскай. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, кінатэатр «Маяк», стадыён «Лакаматыў», магазіны і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва[1].

Зноскі

  1. а б в Киевка // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Літаратура правіць

  • Киевка // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі правіць