Кіеўскі хуткасны трамвай

Кіеўскі хуткасны трамвай (укр.: Київський швидкісний трамвай) — хуткасная трамвайная сістэма ў горадзе Кіеве, першая лінія якой была запушчана 30 снежня 1978 года і стала першым прадстаўніком гэтага віду транспарту ў СССР[1], другая адкрыта першапачаткова ў 2000 годзе, затым, пасля закрыцця ў 2009-м, зноў запушчана 24 кастрычніка 2012 года[2].

Кіеўскі хуткасны трамвай
Трамвайная сістэма
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Горад Кіеў
Тып сістэмы пасажырская
Дата адкрыцця 1 лютага 1975 года
Колькасць маршрутаў 5
Колькасць трамвайных паркаў 2
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў Tatra T3, Tatra T6B5, Tatra K3R-N, К-1, АКСМ-843, Электрон T5B64, Pesa Twist
Тып сілкавання электрычны ад паветранага кантактнага провада
Кампанія-перавозчык КП Кіеўпасстранс
Сайт кампаніі [1]

Гісторыя правіць

Будаўніцтва і пашырэнне правабярэжнай лініі (1975 — 1980-я) правіць

У сярэдзіне 1960-х гадоў у Кіеве пачалося актыўнае будаўніцтва жылога масіву Баршчагоўка, з прычыны чаго ўзнікае неабходнасць у арганізацыі маршруту гарадскога транспарту ў цэнтр горада з правазной здольнасцю каля 16-17 тысяч пасажыраў на гадзіну ў адным кірунку[3]. Разглядаліся два варыянты рашэння гэтай задачы: сумешчаны трамвайна-аўтобусны маршрут і інавацыйная прапанова Уладзіміра Векліча[4][5] — тралейбусныя цягнікі[6] з трох машын, якія працуюць па яго сістэме (рашэнне экалагічнае і менш шумнае)[7].

Да пачатку 1970-х з-за пашырэння геаграфіі будаўніцтва да новага маршрута былі павышаны патрабаванні па правазной здольнасці да 25000 чалавек у гадзіну ў адным кірунку[8]. Рэнтабельнага рашэння для арганізацыі маршруту з такой правазной здольнасцю ў СССР у той час не існавала (для будаўніцтва метро патрэбныя 40 тыс. чал./гадзіну)[9].

Ідэя будаўніцтва першай у СССР лініі хуткаснага трамвая ўзнікла пасля ўдзелу прадстаўнікоў Украіны Уладзіміра Векліча[3][10] і Васіля Дзьяканава[11] у 37-м кангрэсе Міжнароднага саюза грамадскага транспарту, які праходзіў у Барселоне (Іспанія) у маі 1967 г.[12]. Падчас паездкі яны азнаёміліся з перавагамі хуткаснага трамвая і, вярнуўшыся дадому, у справаздачы аб камандзіроўцы рэкамендавалі пабудаваць такую лінію ў Кіеве[13].

Іх рэкамендацыі былі разгледжаны і падтрыманы на калегіі МінЖКГ УССР і рэалізаваны ў пастанове Савета Міністраў СССР № 538 ад 13 ліпеня 1970 года. Асабліва карыснай стала іх чацвёртая сумесная камандзіроўка ў снежні 1970 года ў Брусель, дзе яны азнаёміліся з вопытам эксплуатацыі адной з самых сучасных на той час ліній хуткаснага трамвая[7]. Назіранні былі абагульнены ў справаздачах і кнізе. Нягледзячы на ​​актыўнае запазычанне замежнага вопыту, большасць тэхнічных рашэнняў, ужытых пры пабудове ліній хуткаснага трамвая, распрацоўвалася ў Кіеве[14], паколькі не было нават элементнай базы для стварэння аналагаў заходняй аўтаматыкі[15][16]. Рашэнне аб правядзенні такіх работ у НДКТІ ГГ было прынята на калегіі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі УССР у 1973 годзе[17]. На гэтай жа калегіі У. П. Векліч быў зацверджаны на пасадзе дырэктара НДКТІ ГГ. Як кіраўнік КТТУ, Васіль Дзьяканаў займаўся агульным кіраўніцтвам праектам, а Уладзімір Векліч, як дырэктар НДКТІ ГГ, кіраваў яго тэхнічнай часткай[18][19][20]. Распрацаваная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Піліпавіча сістэма інтэрвальнага рэгулявання руху трамваяў[19] па большасці параметраў была лепшай за замежныя аналагі[3].

Правабярэжная лінія Кіеўскага хуткаснага трамвая стала першай лініяй хуткаснага трамвая ў СССР. Першы ўчастак трасы быў уведзены ў эксплуатацыю 1 лютага 1975 і працаваў не ў хуткасным рэжыме. Адзіным маршрутам стаў № 3, які ездзіў ад вакзала да рэдуктарнага завода (8 км). 1 студзеня 1977 быў адкрыты маршрут № 1 Палац Спорту — Вуліца Сям’і Сасніных (26 км), а маршрут № 3 падоўжаны да станцыі Кальцавая дарога.

1 верасня 1977 маршрут № 3 зменены: «Плошча Перамогі» — «Кальцавая дарога» (19 км).

30 снежня 1978 лінія пачала працаваць у хуткасным рэжыме.

28 снежня 1984 маршрут № 1 падоўжаны да вуліцы Булгакава (30 км).

Існавалі планы па працягу лініі хуткаснага трамвая ад плошчы Перамогі да чыгуначнага вакзала, у раён Вялікай Васількоўскай вуліцы, далей па тунэлі да бульвара Лесі Украінкі і Моста Патона з перасадкай на станцыі метро Вакзальная, Палац Украіна, Пячэрская, аднак гэтыя планы не былі рэалізаваныя.

Будаўніцтва левабярэжнай лініі (1980-2000-я) правіць

 
Панарама левабярэжнай лініі хуткаснага трамвая

Пасля таго як для патаннення праекта было адкладзена будаўніцтва левабярэжнай лініі Кіеўскага метро, было вырашана будаваць другую лінію хуткаснага трамвая з мэтай злучэння жылога масіву Выгураўшчына-Траешчына са станцыяй метро «Левабярэжная».

Будаўніцтва пачалося ў 1993 годзе. Была створана будаўнічая пляцоўка ля сучаснай станцыі «Каштанавая», туды былі завезеныя рэйкі. Аднак пасля з’явіліся вялікія праблемы з фінансаваннем праекта. Першы з чатырох шляхаправодаў над трамвайнай лініяй (паблізу станцыі «Сабурава») быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1995 годзе. Будаўніцтва іншых вялося вельмі павольна.

У 1999 годзе кіраўніцтвам горада было загадана скончыць будаўніцтва лініі да Дня Кіева ў 2000 годзе. Але ўчастак да станцыі метро «Левабярэжная» пабудаваць за год было вельмі цяжка. У сувязі з гэтым першая чарга будаўніцтва была ўдвая скарочана.

Вясной 2000 года была скончана праца па ўзвядзенню трамвайнага моста над праспектам Ватуціна, дзе знаходзіцца аднайменны прыпынак. У пачатку мая 2000 ажыццёўлена выпрабаванне лініі, а ў Дзень горада, 26 мая 2000, лінія была ўрачыста адкрыта мэрам Кіева.

Па другой лініі хуткаснага трамвая курсіраваў маршрут № 2 з хуткасным участкам ад праспекта Ватуціна да прыпынку «Міласлаўская» і няхуткасным ад прыпынку «Міласлаўская» да прыпынку 28-га трамвайнага маршруту «Вуліца Сабурава». У адрозненне ад першай лініі, па гэтай лініі трамваі курсіравалі толькі да 18 гадзін, а ў выходныя — да 15 гадзін, пры гэтым інтэрвал руху трамваяў дасягаў паўгадзіны і больш. Асноўны пасажырапаток складалі адпачывальнікі, якія ехалі з Выгураўшчыны-Траешчыны на праліў Дзесенку, бо маршрут быў стратным і непатрэбным, таму што праходзіў у межах аднаго мікрараёна.

Сучасны стан і развіццё правіць

Правабярэжная лінія правіць

 
Турнікеты для аплаты праезду на станцыі «Кальцавая дарога»

Лінія абслугоўваецца трамвайным дэпо імя Шаўчэнкі (раней маршрут № 3 таксама абслугоўвала Лук’янаўскае дэпо), якое ў 2005 годзе было перанесена з вуліцы Горкага ў цэнтры на праспект Акадэміка Каралёва, да канчатковай маршруту № 1, што істотна палегчыла абслугоўванне лініі.

Лінія налічвае 12 станцый хуткаснага трамвая, адну закрытую станцыю і сем звычайных трамвайных прыпынкаў. Лінія ад станцыі «Кальцавая дарога» да станцыі «Плошча Перамогі» аддзеленая ад праезнай часткі, што робіць немагчымымі перашкоды на шляху вагонаў, гэта значыць, цалкам адпавядае стандартам хуткаснага трамвая. Лінія ад прыпынку «Міхайлоўская Баршчагоўка» да павароту на перагоне паміж станцыямі «Гнаты Юры» і «Рамена Ралана» з’яўляецца звычайнай трамвайнай лініяй са святлафорамі і скрыжаваннямі.

Левабярэжная лінія правіць

Левабярэжная лінія налічвае 7 станцый хуткаснага трамвая, восем станцый звычайнага трамвайнага злучэння і недабудаваны пункт тэхнічнага абслугоўвання. Лінія аддзеленая ад праезнай часткі плотам, што робіць немагчымымі перашкоды на шляху вагонаў, таму цалкам адпавядае стандартам хуткаснага трамвая.

Маршруты правіць

Станцыі і прыпынкі
1 прып. «Міхайлоўская Баршчагоўка» — прып. «Вуліца Булгакава» — прып. «Вуліца Грыгаровіча-Барскага» — прып. «Вуліца Жолудзева» — прып. «Вуліца Зодчых» — прып. «Бульвар Кальцова» — прып. «Вуліца Генерала Патапава» — ст. «Гната Юры» — ст. «Сям’і Сасніных» — ст. «Івана Лепсэ» — ст. «Герояў Севастопаля» — ст. «Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт» — ст. «Індустрыяльная» — ст. «Палявая» — ст. «Політэхнічная» — ст. «Плошча Перамогі» — ст. «Старавакзальная»
2 прып. «Міхайлоўская Баршчагоўка» — прып. «Вуліца Булгакава» — прып. «Вуліца Грыгаровіча-Барскага» — прып. «Вуліца Жолудзева» — прып. «Вуліца Зодчых» — прып. «Бульвар Кальцова» — прып. «Вуліца Генерала Патапава» — ст. «Рамена Ралана» — ст. «Кальцавая дарога»
3 Ст. «Кальцавая дарога» — ст. «Рамена Ралана» — ст. «Гната Юры» — ст. «Сям’і Сасніных» — ст. «Івана Лепсэ» — ст. «Герояў Севастопаля» — ст. «Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт» — ст. «Індустрыяльная» — ст. «Палявая» — ст. «Політэхнічная» — ст. «Плошча Перамогі» — ст. «Старавакзальная»
4 ст. «Траешчына-2» — ст. «Генерала Ватуціна» — ст. «Каштанавая» — ст. «Тэадора Драйзера» — ст. «Аляксандра Сабурава» — ст. «Марыны Цвятаевай» — ст. «Міласлаўская»
5 ст. «Траешчына-2» — ст. «Генерала Ватуціна» — ст. «Каштанавая» — ст. «Тэадора Драйзера» — ст. «Аляксандра Сабурава» — ст. «Марыны Цвятаевай» — ст. «Міласлаўская» — прып. «Вуліца Міласлаўская» — прып. «Праспект Уладзіміра Маякоўскага» — прып. «РПС» — прып. «Сацзабеспячэння» — прып. «Вуліца Марыны Цвятаевай» — прып. «Бульвар Леаніда Быкава» — прып. «Бульвар Уладзіміра Высоцкага» — прып. «Вуліца Аляксандра Сабурава»

Зноскі правіць

  1. Энцыклапедычны даведнік «Кіеў» / Пад рэд. А. В. Кудрыцкага. — К.: Галоўная рэдакцыя Украінскай Савецкай Энцыклапедыі, 1981. — С. 605 , ил. — 100 000 экз. (укр.)
  2. Сталічны хуткасны трамвай пачынае сваю працу Архівавана 5 ліпеня 2015.
  3. а б в Як у Кіеве з'явілася першая ў СССР лінія хуткаснага трамвая. Гістарычныя фота (руск.). www.autoconsulting.ua. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана 25 снежня 2015.
  4. Энцыклапедыя сучаснай Украіны: у 25 т. / Пад рэд. І. М. Дзюба і інш. — Кіеў, 2005. — Т. 4. — С. 187. — ISBN 966-02-3354
  5. Фонова М. «Ракета» Векліча // газета «Вячэрні Кіеў», 2 лістапада 1970. — С. 2.
  6. Якое кіеўскае вынаходніцтва абумовіла развіццё транспарту на некалькі дзесяцігоддзяў (руск.). www.autoconsulting.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2015. Праверана 11 верасня 2015.
  7. а б Наталіна Сідарэнка. 45 гадоў таму ў Кіеве пачалі будаваць першую ў СССР лінію хуткаснага трамвая (руск.). Газета «Факты і каментары», № 3 (4462) ад 12 студзеня 2016, с. 14. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
  8. Першы ў СССР: цікавыя факты да 37-годдзя кіеўскага хуткаснага трамвая (руск.). Часопіс «Новы час». Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2015. Праверана 30 снежня 2015.
  9. Рэзнікаў В. А. (намеснік ген. дырэктара АК «Кіеўпраект», кіраўнік праекта рэканструкцыі хуткаснага трамвая ў г. Кіеве). Аб «бедным» трамваі замовіце слова // «Транспартнае будаўніцтва Украіны» № 5 (09), 2008, с. 36-41. (руск.)
  10. Гісторыя развіцця гарадскога трамвая (укр.). Кіеўпастранс. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2016. Праверана 4 лютага 2016.
  11. Энцыклапедыя сучаснай Украіны: у 25 т. / Пад рэд. І. М. Дзюба і інш. — Кіеў, 2005. — Т. 8. — С. 584. — ISBN 966-02-3354
  12. К. А. Брамскі. Гісторыя электратранспарту горада Кіева ў асобах. — Кіеў, 2001. — 60 с, [17] іл.
  13. С. П. Бейкул, К. А. Брамскі. Кіеўскі трамвай 1892—1992. Да стагоддзя з дня пуску ў эксплуатацыю. — К.: Будаўнік, 1992. — С. 71. Тыраж 10 000 экз. ISBN 5-7705-0495-1
  14. Брамскі К. А. Векліч Уладзімір Піліпавіч (1938-1993). Кіеўпастранс. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2016. Праверана 30 сакавіка 2016.
  15. Дзьяканаў В. К., Векліч У. П. Ужыванне прыладаў аўтаматыкі на хуткасным трамваі // Гарадская гаспадарка Украіны. — 1971. — № 3. — С. 38-40. — ISSN 0130-1284
  16. Векліч У. П. Прылада аўтаблакіроўкі і сігналізацыі на хуткасным трамваі / зб. Гарадскі электрычны транспарт, вып. 22. — М.: ЦБНТИ МКХ РСФСР, 1973. — С. 18—28 (руск.)
  17. Ліст начальніка КТТУ В. К. Дзьяканова ад 11.05.1973 дырэктару НДКТІ ГГ
  18. Векліч У. П. і інш. Некаторыя асаблівасці электраабсталявання і прылад аўтаматыкі хуткаснага трамвая // Навука і тэхніка ў гарадской гаспадарцы: рэспубліканскі міжведамасны навукова-тэхнічны зборнік / пад рэд. У. П. Векліча. — Кіеў: Будаўнік, 1979. — Вып. 42. — С. 70-74. (руск.)
  19. а б Векліч У. П. і інш. Выпрабаванне сістэм інтэрвальнага рэгулявання руху цягнікоў для хуткасных трамвайных ліній // Навука і тэхніка ў гарадской гаспадарцы: рэспубліканскі міжведамасны навукова-тэхнічны зборнік / пад рэд. У. П. Векліча. — Кіеў: Будаўнік, 1981. — Вып. 48. — С. 21-26. (руск.)
  20. Векліч У. П., Вікутан Э. І. Аўтаматызацыя збору інфармацыі аб пасажырапатоку на гарадскім электратранспарце // Навука і тэхніка ў гарадской гаспадарцы: рэспубліканскі міжведамасны навукова-тэхнічны зборнік / пад рэд. У. П. Векліча. — Кіеў: Будаўнік, 1979. — Вып. 42 — С. 28-30. (руск.)

Спасылкі правіць