Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій
Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве і спецыялізуецца на бізнес-адукацыі.
Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій (КІБІТ) | |
---|---|
Київський інститут бізнесу та технологій | |
Арыгінальная назва | Київський інститут бізнесу та технологій |
Міжнародная назва | Kiev Institute of Business and Technology |
Заснаваны | 1995 |
Рэктар | Алена Вячаславаўна Якаўлева |
Краіна | |
Метро | Сырэць |
Юрыдычны адрас |
зав. Зорны, 1/5, 04078 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | kibit.edu.ua |
Гісторыя
правіцьУ 1961 годзе па ініцыятыве таварыства «Веды», АН УССР, КПІ і іншы інстытуцый быў створаны Кіеўскі народны ўніверсітэт тэхнічнага прагрэсу, які працаваў на базе Рэспубліканскага дома эканамічнай і навукова-тэхнічнай прапаганды. Да 1979 года ў КНУТП прайшлі навучанне больш за 17000 слухачоў. Ва ўніверсітэце выкладалі 11 членаў-карэспандэнтаў АН УССР, 90 дактароў навук, прафесараў і 432 кандыдатаў навук, дацэнтаў.
Станам на 1992 год колькасць выпускнікоў КНУТП перавысіла 30 тысяч. Была зменена арганізацыйна-прававая форма, універсітэт атрымаў новую назву — Украінскі хрысціянскі ўніверсітэт бізнесу і тэхналогій. Нягледзячы на станоўчую ацэнку дзейнасці ўніверсітэта, у выніку установе было адмоўлена ў ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць з рэкамендацыяй змяніць назву.
Ужо ў 1995 годзе была зарэгістравана новая навучальная ўстанова — Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій, заснавальнікамі якога сталі Украінскі хрысціянскі ўніверсітэт бізнесу і тэхналогій і Украінская лабараторыя праблем адукацыі і прамысловага развіцця НАН Украіны. Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі і навукі Украіны на правядзенне адукацыйнай дзейнасці. У тым жа годзе была адноўлена работа факультэта эканомікі і менеджменту.