Кімберлі (плато)
Кімберлі (анг. Kimberley) — плато на паўночным захадзе Аўстраліі. Вышэйшая кропка - гара Орд (936 м).
Плато складзена пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, на ўсходзе - базальтам. Рассечана эрозіяй на асобныя плато і хрыбты. Пераважае субэкватарыяльны клімат. Расліннасць на поўначы плато прадстаўлена вечназялёным эўкаліптавым рэдкалессем, у далінах рэк пераважаюць лясы, на поўдні - арыднае рэдкалессе, на пясчанікавых плато - збожжавыя і хмызнякі.
ЛітаратураПравіць
- Кімберлі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).