Кінатэатры Брэста
Кінатэатры ў Брэсце існуюць з 1909 года. На 2022 год у Брэсце працуюць 2 кінатэатры, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Брэстаблкінавідэапракат»[1].

Гісторыя правіць
Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
1911 | 3 |
1933 | 4 |
1986 | 7 |
2011 | 3 |
2021 | 2 |
Паводле выдання «Ад Бярэсця да Брэста: з стагоддзя ў стагоддзе» В. Мароза, В. Яжэлава, першы кінатэатр у Брэсце з'явіўся ў 1909 годзе[2]. Па ўспамінах штабс-капітана Дагадзіна, які служыў у Брэсцкай крэпасці, у 1911 годзе ў Брэсце на Шасэйнай вуліцы (цяпер - праспект Машэрава) «дзейнічалі два кінематографа, ды ў крэпасці яшчэ адзін, то пры звычайнай змене карцін праз тры дні пры жаданні можна было глядзець кожны дзень новую карціну»[3]. З высокай ступенню верагоднасці гэта былі «Ілюзіён», які размяшчаўся ў доме Кобрынца, і «Фантазія» - у доме Бірштэйна[2].
У 1913 годзе ў доме А. Сарвера па зав. Паштоваму (цяпер – вул. Свярдлова) працаваў кінатэатр «Лотас».
Кінатэатр «Адрыя» (па некаторых дадзеных першапачаткова называўся «Кааліцыя») пачаў працаваць у 1919 годзе ў будынку былой жаночай гімназіі на вуліцы Дамброўскай (цяпер – вул. Савецкая). Падчас Другой сусветнай вайны ў кінатэатры паказвалі фільмы для нямецкіх афіцэраў[3]. Таксама ў 1919 годзе працаваў кінатэатр на сучаснай Пушкінскай вуліцы, у якім паказвалі нямыя фільмы пад музычны акампанемент.
У 1925 годзе на базе кінатэатра чыгуначнікаў быў адкрыты школьны кінатэатр.
На 1933 год у Брэсце працавала 4 кінатэатры: «Адрыя», кінатэатр Сарвера (цяпер – вул. Свярдлова, 4), «Міраж» па вул. 3 Мая, 14 (сучасная вул. Пушкінская), «Світ» па вул. Уніі Любельскай, 21 (сучасная вул. Леніна).
З прыходам савецкай улады ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны і перайшлі ў распараджэнне абласнога кінатрэсту. У студзені [1940]] года кінатэатры былі перайменаваны: кінатэатр Сарвера стала кінатэатрам імя Горкага, «Адрыя» - «1 Мая», а «Міраж» - у «КІМ»[2].
Падчас Другой сусветнай вайны фільмы транслявалі ў Вялікай сінагозе (на гэтым месцы ў будучыні быў пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)[4]. Пасля вайны кінатэатр працаваў да канца 1960-х гадоў.
У 1946-м адкрыўся дзіцячы спецыялізаваны кінатэатр «Змена».
У 1958 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая адкрыўся кінатэатр «Летні». У 1959 годзе на Пушкінскай вуліцы пабудаваны кінатэатр «Мір» па тыпавому праекту. У 1961 годзе ў парку імя 1 Мая адкрыўся дзіцячы кінатэатр «Зорка»[5].
У 1977 годзе пасля рэканструкцыі будынка адкрыўся кінатэатр «Беларусь» (вул. Савецкая, 62).
На 1 студзеня 1986 года ў Брэсце працавала 7 кінатэатраў: «1 Мая», «Беларусь», «Мір», «Змена», «Зорка», «Летні», «Юнацтва».
У 1990-я гады кінавідэацэнтр «1 Мая» адзіны ў гарадской сетцы работаў на самаакупнасці[3].
Узімку 2001 года завяршылася рэканструкцыя кінатэатра «Беларусь». У снежні 2010 года ў кінатэатры «Мір» была усталявана сістэма для паказу 3D-фільмаў.
У 2012 быў зачынены найстарэйшы кінатэатр Брэста «1 Мая»[3]. 15 чэрвеня 2012 года пасля рэканструкцыі адкрылася 3D-кіназала Палаца культуры прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)[6]. На 2021 год кіназала не працуе.
18 мая 2013 года на тэрыторыі стаянкі гарадскога парку культуры і адпачынку адкрыўся першы ў Брэсце аўтакінатэатр «Рандэву». Ён быў разлічаны на 50 аўтамабіляў. Закрыты 1 мая 2017 года[7]
Спіс кінатэатраў Брэста правіць
У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Брэста. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
- Назва — назва кінатэатра;
- Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
- Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
- Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
- Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
- Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
- Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя правіць
Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва | Адкрыты | Архітэктары | Адрас | Выява | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Беларусь | 1977 | Расціслаў Шылай | вул. Савецкая, 62 | 3D-кінатэатр з трыма заламі на 1021 гледача. | [8][9] | |
Мір | 1959 | вул. Пушкінская, 7 | 1-зальны 3D-кінатэатр на 378 гледачоў. | [10][11] |
Закрытыя правіць
Назва | Адкрыты | Закрыты | Архітэктары | Адрас | Нататкі | Спасылкі | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 мая | 1919 | 2012 | вул. Савецкая, 31 | Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 240 гледачоў. Да студзеня 1940 – «Адрыя» на 260 гледачоў. | [5] | ||
3D-кіназала ПК прафсаюзаў | 2012 | Н/Д | вул. Маскоўская, 275 | 3D-кіназала на 160 гледачоў. | |||
Аўтакінатэатр «Рандэву» | 2013 | 2017 | Стаянка гарадскога парку культуры і адпачынку | Аўтакінатэатр на 50 аўтамабіляў з экранам 5 на 10 метраў. Гук трансляваўся на радыёчастаце 93,7 FM. | |||
Зорка | 1961 | Н/Д | Парк імя 1 Мая | Шырокаэкранны дзіцячы кінатэатр з залай на 105 гледачоў. | [5] | ||
Змена | 1946 | 1990-я | вул. К. Маркса, 37 | Кіназала на 130 гледачоў. | [5] | ||
Ілюзіён | Н/Д | Н/Д | вул. Шасэйная | ||||
Кінатэатр Сарвера | Н/Д | Н/Д | вул. Свярдлова, 4 | Зала на 495 гледачоў. Раней – «Лотас». З 1940 – кінатэатр імя Горкага. | |||
Летні | 1958 | Н/Д | Парк імя 1 Мая | Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 470 гледачоў. | [5] | ||
Маяк | 1964 | Н/Д | М. Пак | вул. Сікорскага, 76 | Кіназала на 392 гледача. Спецыялізаваўся на паказе кінафільмаў мінулых гадоў. Пазней – кінатэатр «Юнацтва». | [5][12] | |
Міраж | Н/Д | 1944 | вул. 3 Мая, 14 | Зала на 181 гледача. З 1940 – «КІМ». | |||
Світ | Н/Д | Н/Д | вул. Уніі Любельскай, 21 | Кіназала на 398 гледачоў. | |||
Фантазія | Н/Д | Н/Д | вул. Шосэйная | ||||
Школьны кінатэатр | 1925 | Н/Д | Адкрыты на базе кінатэатра чыгуначнікаў. |
Зноскі
- ↑ Кинотеатры Бреста: когда в городе началась эра кинематографа? (руск.). brestcity.com. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ а б в Кинотеатры довоенного Бреста (руск.). Реальный Брест. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ а б в г Прерываем связь времен?.. Старейший кинотеатр Беларуси «1 Мая» закрыли в Бресте (руск.)(недаступная спасылка). Брестский курьер. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Чем жил Брест за месяц до победы 1945-го (руск.). Реальный Брест. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ а б в г д е Кинотеатры Бреста: когда в городе началась эра кинематографа (руск.). brestcity.com. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Кино в Бресте. 3D-кинозал ДК профсоюзов (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Кино в Бресте. Автокинотеатр «Рандеву» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ «Беларусь» (руск.). Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Кино в Бресте. Кинотеатр «Беларусь» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ «Мир» (руск.). Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Кино в Бресте. Кинотеатр «Мир» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ История кинотеатров Бреста (руск.)(недаступная спасылка). brestintourist.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
Спасылкі правіць
Кінатэатры Брэста на Вікісховішчы |