Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска
Мінск
(Пасля перасылкі з Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска)
Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ленінскага раёна горада Мінска Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік. Адміністрацыя размешчана ў цэнтры раёна, у будынку былога раённага камітэта КПБ і раённага выканаўчага камітэта Ленінскага раёна (1977, архітэктар Станіслаў Стружкін)[2] па вуліцы Маякоўскага, 83.
Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска | |
---|---|
Юрысдыкцыя | Ленінскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 83 |
Кіраўнік | Раман Іванавіч Мельнік |
Кіраўнікі
правіць- з 18 чэрвеня 2021 — Раман Іванавіч Мельнік
Зноскі
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Стружкин Станислав Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- lenadmin.gov.by — афіцыйны сайт Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска