Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)
Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кірава.
Кіраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кірава |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 2 146 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Святое. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 29 красавіка 1950 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (вёска Піцераўка)[2]. 18 кастрычніка 1967 года скасаваны пасёлак Ленінскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кіраўскага сельсавета 4 населеныя пункты[4]. 4 студзеня 2002 года ў склад сельсавета з Майскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[5], з іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2146 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О перечислении Кировского сельского Совета, Рогачевского района, Гомельской области, в состав Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.