Кірывіна (англ.: Kiriwina) — найбуйнейшы востраў Трабрыянскага архіпелага ў Папуа — Новай Гвінеі. Плошча — 290,5 км². Насельніцтва (2000 г.) — 22 163 чал.

Кірывіна
англ. Kiriwina
Карта Трабрыянскіх астравоў
Карта Трабрыянскіх астравоў
Характарыстыкі
Плошча290,5 км²
Насельніцтва22 163 чал.
Шчыльнасць насельніцтва76,29 чал./км²
Размяшчэнне
8°32′18″ пд. ш. 151°03′55″ у. д.HGЯO
АрхіпелагТрабрыянскія астравы
АкваторыяСаламонава мора
Краіна
Кірывіна (Папуа — Новая Гвінея)
Кірывіна
Кірывіна
Map

Кірывіна месціцца на ўсходзе Саламонава мора за 430 км на паўночны ўсход ад Порт-Морсбі. Уяўляе сабою вапняковае плато каралавага паходжання, якое ўзвышаецца ўсяго на 46 м над узроўнем акіяну. Клімат трапічны вільготны. Унутраныя раёны вострава пакрыты лесам або балотамі. Насельніцтва сканцэнтравана вакол узбярэжжа.

Абарыгены Кірывіны — меланезійцы, якія размаўляюць на мове кілівіла. Менавіта яе скажоная назва дала сучаснае найменне востраву. У мінулым ён быў таксама вядомы пад назвай Баёва (Bayowa). Падчас II Сусветнай вайны 30 чэрвеня 1943 г. на поўначы Кірывіны высадзіліся амерыканскія ваенныя сілы. Імі быў пабудаваны аэрадром для бамбардыровак тэрыторый, акупаваных японцамі. У нашы дні на месцы ваеннай базы знаходзіцца паселішча Ласуя, адміністрацыйны цэнтр Кірывіны і Трабрыянскіх астравоў.

Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка, у тым ліку вырошчванне какосавай пальмы. Прыбярэжнае рыбалоўства арыентавана на ўнутранае забеспячэнне. Пры падтрымцы міжнародных арганізацый мясцовыя жыхары імкнуцца развіваць турызм.

Спасылкі правіць