Кірыл Ігаравіч Чарнавок

беларускі футбаліст

Кірыл Чарнавок (нар. 2 студзеня 2003, Верхнядзвінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».

Футбол
Кірыл Чарнавок
Поўнае імя Кірыл Ігаравіч Чарнавок
Нарадзіўся 2 студзеня 2003(2003-01-02) (18 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021— Беларусь Рух (Брэст) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у родным Верхнядзвінску, дзе трэнерам быў яго бацька, Ігар Чарнавок. Пазней далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года акадэмія «Дынама» перайшла да брэсцкага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2).

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама   12 3
2021 Д1 Рух  

Зноскі