Кірымбаш (нацыянальны парк)
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне архіпелаг Кірымбаш. |
Кірымбаш (парт.: Quirimbas) — нацыянальны парк у Мазамбіку. Ахоплівае частку аднайменных астравоў і навакольных марскіх прастораў. Займае тэрыторыю 7500 км².
Нацыянальны парк Кірымбаш | |
---|---|
Parque Nacional das Quirimbas | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Мазамбік |
Плошча | 7500 км² |
Дата заснавання | 2002 |
Сайт | Quirimbas National Park |
Нацыянальны парк быў утвораны ў 2002 г. Да 2010 г. кіраваўся Сусветным фондам дзікай прыроды.
Парк ахоўвае 11 астравоў каралавага паходжання. У яго склад уваходзяць лясы міёмба, мангры, каралавыя рыфы. Парк насяляюць 160 відаў жывёл, у тым ліку сланы, буйвалы, львы, леапарды, дзікія сабакі, дэльфіны, кіты, марскія чарапахі, акулы і г. д. У нашы дні развіваецца турызм.