Кішачнадыхальныя

Кішачнады́хальныя (Enteropneusta) — клас паўхордавых.

Кішачнадыхальныя

Saccoglossus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Enteropneusta

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158617
NCBI  10220
EOL  8859
FW  33519

Вядома каля 80 відаў. Большасць пашырана ў морах трапічнай зоны, астатнія — у морах умеранай зоны. Жывуць на рознай глыбіні на паверхні дна або ў мяккім муле, мулаватым пяску, на каралавых рыфах. Свабоднарухомыя. Тыповы прадстаўнік — баланаглос.

Даўжыня ад 3 см да 2,5 м. Цела чэрвепадобнае, мае хабаток, каўнерык і тулава, пакрытае сліззю. Сценкі стрававода ў пярэдняй частцы працяты двума радамі шчэлепных шчылін (адсюль назва).

Кормяцца дробнымі жывёламі, рэшткамі раслін і іншымі арганічнымі рэчывамі.

Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, за выключэннем аднаго жывароднага віду. Развіццё з метамарфозам. Лічынка (тарнарыя) падобная да лічынак ігласкурых.

Літаратура правіць