Канстанцін Іванавіч Шабуня

(Пасля перасылкі з К. І. Шабуня)

Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 — 1984) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975)

Канстанцін Іванавіч Шабуня
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1912(1912-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1984(1984-10-13) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 19401941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 19461947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 19481956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 года загадчык сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946—1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска. У 1968—1971 гг. загадчык кафедрай у Інстытуце народнай гаспадаркі імя У. У. Куйбышава[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху капіталізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955; т. 1—5, 1972—1975).

Аўтар больш за 100[2] навуковых прац. Сярод апублікаванага: манаграфія «Аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. а б Член-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць