Канстанты Ансельм

пісьменнік
(Пасля перасылкі з К. Ансельм)

Канстанцін (Канстанты) Ансельм ці Анзельм, Ансэльм (польск.: Konstanty Anselm, Anzelm; 1911—1944, Варшава) — польскі пісьменнік.

Канстанты Ансельм
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1911
Дата смерці 1944
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн «Крыж Грунвальда» III класа

Біяграфія правіць

Левы дзяяч. Апісваў цяжкасці жыцця моладзі. У 1936 годзе падпісаў дэкларацыю праў маладога пакалення Польшчы. Рэдагаваў газету «Tędy», вядомы адзін нумар ад 1 красавіка 1936. Выдаў першую кніжку ў 1937. Гэта «аповесць аб пахаваных зажыва» «Клепсідра». Улады канфіскавалі твор. Аўтар мусіў пераехаць, у 1939-40 жыў на Беларусі ў Баранавічах, працаваў настаўнікам.

З другой паловы 1940 жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў БССР (прыняты ў верасні), рэдакцыйнай калегіі «Штандару Вольносьці». Браў удзел у польскіх перадачах на радыё Мінска. Належаў да беластоцкага аддзялення СП, але жыхаром горада не быў.

Накіраваў пісьмо Панамарэнку з крытыкай рэдакцыі «Штандару Вольносьці». Пісаў, што не ўсе карэспандэнты ведаюць польскую мову, а Сцяпан Майхровіч не мае вопыту кіравання газетай. Вясной 1941 арыштаваны НКВД разам з Т. Главацкім, абвінавачаны ў спробе захапіць палітычны кантроль над газетай.

У 1941, адразу пасля нямецкага нападу, з жонкай і дачкой вярнуўся ў Варшаву. Загінуў у дні Варшаўскага паўстання. Забіты бомбай, якая трапіла ў будынак на вуліцы Свентаерскай[pl], у раёне Староўка. Верагодна, пахаваны пад помнікам на Волі. Пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам Грунвальда III класа (1946).

Сям’я правіць

Жонка — Аліцыя з Амбражэвічаў. Пасля вайны працавала на радыё. У 1940 нарадзілася дачка Эва.

Творчасць правіць

Перакладаў беларускіх пісьменнікаў. Беларускі пераклад «Клепсідры» быў падрыхтаваны да друку напярэдадні вайны.

Газета «Dziennik Bydgoski» (Быдгашч) змясціла водгук на кнігу 6 сакавіка 1938. Аўтар водгука лічыў Ансельма рэалістам і паслядоўнікам Зэгалдовіча. — «Яго рэалізм жорсткі і часам прыкры». — У кнізе крытык не знайшоў творчых якасцей.

У 1938—39 друкаваўся ў часопісах «Ruch Prawniczy» і «Sygnały».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць