Карла Фантана
Карла Фантана (італ.: Carlo Fontana; 1638—1714) — вучань і прадаўжальнік справы Берніні, які на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў узначальваў «інтэрнацыянальную школу» барока: запаветы Берніні ў ёй былі падсушаны стрымальным уплывам класіцызму.
Карла Фантана | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1638[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1714[4][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Мілан[5] і Рым[5] |
Архітэктурны стыль | барока |
Найважнейшыя пабудовы |
царква Санта-Марыя-дэі-Міраколі базіліка Лаёлы фасад Сан-Марчэла-аль-Корса |
Уплыў | П’етра да Картона[d] і Карла Райнальдзі |
Уплыў на | Niccolò Michetti[d] і Filippo Barigioni[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯк і шматлікія іншыя майстры барока, паходзіў з кантона Тычына і пачынаў кар’еру ў Кома. Ён працаваў пад наглядам Берніні над царквой Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1662—1679) і сканчаў распачаты Берніні палацца Людавізі (1650—1694). Фантана спраектаваў дзясяткі рымскіх цэркваў і капэл, абнавіў інтэр’ер Санці-Апастолі, прапанаваў пракласці ў Ватыкан магістраль накшталт віа дэла Канчыліяцыёнэ, стварыў грабніцы двух пантыфікаў і шведскай каралевы Крысціны. Яго ранняя праца, увагнуты фасад Сан-Марчэла-аль-Корса, прызнана за эталон сталага барока.
Слава пра Фантана як пра спадчынніка Берніні разнеслася па ўсёй Еўропе. Адным з першых архітэктараў ён праектаваў па-за межамі Італіі. Грандыёзны ансамбль базілікі Лаёлы ў Іспаніі (1681—1738) будаваўся па праекце Фантана, аказаўшы ўплыў на дойлідаў каланіяльнай Амерыкі і паўднёвагерманскіх зямель. Па эскізах папскага архітэктара будавалі фантаны, надмагільныя помнікі і алтары па ўсёй Еўропе. У 1694 годзе ён апублікаваў падрабязнае апісанне сабора Св. Пятра са мноствам гравюр. У Віндзары захоўваюцца 27 тамоў яго рукапісаў.
У рымскай майстэрні Фантана працавалі такія выдатныя майстры барока, як аўстрыйцы Лукас фон Гільдэбрант і Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах, швед Нікадэмус Тэсін, немец Матэус Пёпельман, англічанін Джэймс Гібс, а таксама пачынальнік сіцылійскага барока Джавані Батыста Вакарыні, які працаваў пры іспанскім двары Філіпа Ювара і прадстаўнік пятроўскага барока — Нікало Мікеці.
-
Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура
(купал) -
Базіліка Лаёлы ў Краіне Баскаў -
Санта-Марыя-дэі-Міраколі
(апсіда)
Крыніцы
правіць- ↑ а б BeWeB
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б The Other Interface Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Carlo Fontana // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б RKDartists Праверана 15 снежня 2022.