Віндзорскі замак
Віндзарскі замак — рэзідэнцыя брытанскіх манархаў у горадзе Віндзар, графства Беркшыр, Англія. На працягу больш 900 гадоў замак уяўляе сабой непарушны сімвал манархіі, узвышаючыся на ўзгорку ў даліне ракі Тэмзы. Гэта «самы рамантычны з усіх замкаў у свеце», згодна з водгуку пісьменніка XVII стагоддзя Сэмюэла Піпса. Яго імем назвалася цяпер кіруючая ў Англіі каралеўская дынастыя.
Славутасць | |
Віндзорскі замак | |
---|---|
англ.: Windsor Castle | |
| |
51°29′02″ пн. ш. 0°36′17″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | перпендыкулярная готыка[d][3] |
Архітэктар | Hugh May[d] |
Дата заснавання | 1070 |
Сайт |
royalcollection.org.uk/v… rct.uk/visit/windsorcast… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВіндзорскі замак быў закладзены Вільгельмам Заваёўнікам на тэрыторыі каралеўскіх паляўнічых угоддзяў таго часу (зараз гэта Вялікі Віндзорскія парк), пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе. Паступова ён разрастаўся, перабудоўваўся і рэканструяваўся наступнымі манархамі — ад Генрыха II да цяперашняй Елізаветы II.
Іх уклад у развіццё замка адлюстраваны, напрыклад, у капэле св. Георгія, збудаванай у канцы эпохі сярэднявечча; будынках Ніжняга двара, пабудаваных у часы Цюдораў; дзяржаўных апартаментах, рэканструяваных Карлам II у стылі барока; вытанчаных гатычных інтэр’ерах напаўдзяржаўных апартаментаў, пабудаваных для Георга IV.
Рэстаўрацыя пасля пажару 1992 года прыўнесла ў аблічча замка сучасныя элементы, уключаючы цудоўны новы інтэр’ер гістарычнай залы св. Георгія і Юбілейны сад, разбіты ў гонар залатога юбілею Яе Вялікасці Каралевы.
Сучаснасць
правіцьКаралева і іншыя чальцы каралеўскага сямейства працягваюць праводзіць у Віндзорскім замку большую частку свайго вольнага часу. Замак застаецца важным месцам сустрэчы ў ходзе цырыманіяльных візітаў кіраўнікоў замежных дзяржаў. Яго раскошныя інтэр’еры ўпрыгожаны найбольш выбітнымі карцінамі і творамі мастацтва з каралеўскага збору.
План замка
правіцьЗа менш чым тысячагадовую гісторыю Віндзорскія замак змяняўся і пашыраўся ў адпаведнасці з часам, густамі, патрабаваннямі і фінансавымі магчымасцямі існуючых манархаў. Аднак становішча асноўных будынкаў засталося без асаблівых змяненняў і прадстаўлены ніжэй план — вельмі карысны гід па замку. У цяперашні час замак размяшчаецца вакол штучнага ўзгорка («A» на плане), на якім Вільгельм Заваёўнік будаваў першы драўляны замак.
Апісанне плана (справа)
- A: «Круглая вежа» (Round Tower)
- B: Верхнія палаты, The Quadrangle (as this courtyard is known)
- C: Дзяржаўныя палаты (The State Apartments) (цырыманіяльныя памяшканне? Прыёмная зала?)
- D: Каралеўскія апартаменты, выгляд на ўсходнюю тэрасу
- E: South Wing, overlooking The Long Walk
- F: Ніжнія палаты
- G: капэла св. Георгія
- H: Horseshoe Cloister
- L: The Long Walk
- K: Брама караля Генры VIII (галоўны ўваход у замак)
- M: Norman Gate
- N: Паўночная тэраса
- O: Вежа Эдварда III
- T: The Curfew Tower
Самая высокая кропка замка, «Круглая вежа» («A») з’яўляецца ў рэчаіснасці зусім не цыліндрычнай, яе форма абумоўлена няправільнай формы узгоркам, відаць, штучным, на якім узведзена вежа. «Круглая вежа» дзеліць замак на дзве адрозныя секцыі, вядомыя як палаты (Ward). Ніжнія палаты («F») ўключаюць капліцу Св. Георгія («G»), у той час як верхнія палаты («B») ўключаюць Каралеўскія апартаменты («D») і афіцыйныя Дзяржаўныя палаты.
Гл. таксама
правіць- Фрагмор — прылеглы да Віндзараў маёнтак, у якім пахаваны каралева Вікторыя і яе муж.
Зноскі
- ↑ National Heritage List for England
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
- ↑ https://www.britannica.com/topic/Windsor-Castle
Спасылкі
правіцьВіндзорскі замак на Вікісховішчы |