Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў.
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1656[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 1723[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Joseph Emanuel Fischer von Erlach[d] |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вена, Прага, Зальцбург, Грац |
Архітэктурны стыль | барока |
Найважнейшыя пабудовы |
палац Шонбрун Зімовы палац Яўгенія Савойскага палац Клам-Галасаў(англ.) бел. маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II |
Горадабудаўнічыя праекты | перапланоўка Зальцбурга |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Родам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах.
Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў(англ.) бел. у Празе, маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся.
Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Johann Bernhard Fischer von Erlach // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Johann Bernhard Fischer von Erlach // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Фишер фон Эрлах Иоганн Бернхард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 снежня 2020.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
- Біяграфія ў Аўстрыйскім лексіконе Архівавана 23 красавіка 2009. (ням.)