Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі
Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі (каля 1823, Гладкава, Чавускі павет — 29 сакавіка 1899) — выкладчык Магілёўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1823[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1899[2][1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, батанік |
Навуковая сфера | батаніка, педагогіка і прыродазнаўчыя навукі |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і святара сяла Гладкава Чавускага павета[3].
У К. Чалоўскага рана з’явілася цікавасць да прыродазнаўчых навук. Ён назіраў за раслінамі з дзяцінства[3].
Паступіў спачатку ў Магілёўскае духоўнае вучылішча, а потом у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе схільнасць да заняткаў батанікай і медыцынай не страціў, а працягнуў увесь вольны час займацца любімай справай. Падчас вучобы склаў калецыю лекавых раслін і аптэчку, якой дазваляў карыстацца іншым. Бацька хацеў адправіць сына ў Медыка-хірургічную акадэмію , але памёр, з-за чаго далейшая адукацыя апошняга не склалася. Нават з аплатай за семінарыю былі цяжкасці з-за недахопу грошай, але К. Чалоўскаму як лепшаму вучню і сіраце даравалі казённае семінарскае ўтрыманне і дазволілі навучанне[3].
У студзені 1842 года К. Чалоўскі прасіў дазволу паступіць у Медыка-хірургічную акадэмію , але кіраўніцтва семінарыі пад пагрозай адмовіць у казённым утрыманні адмовіла. Але паколькі па новай рэформе семінарыям патрэбны былі выкладчыкі сельскай гаспадаркі, выпускніка К. Чалоўскага накіравалі ў Горацкую земляробчую школу, якую той выдатна скончыў і вярнуўся выкладчыкам у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе наступныя трыццаць гадоў выкладаў сельскую гаспадарку і натуральную гісторыю, фізіку, матэматыку, каморніцтва, практычную геаметрыю, лацінскую і нямецкую мову. 10 гадоў быў таксама бібліятэкарам, а 2 гады — членам будаўнічага камітэта па перабудове семінарскіх будынкаў[3].
Адначасова з працай у семінарыі К. Чалоўскі з 1873 года быў выкладчыкам фізікі і натуральных навук у жаночым вучылішчы духоўнага ведамства пры Буйніцкім жаночым манастыры, з 1873 года ж — выкладчыкам фізікі, хіміі, батанікі і фізіялогіі ў жаночай гімназіі; з адкрыццём у Магілёве цэнтральнай фельчарскай школы ў 1874 годзе — выкладчыкам фізікі ў гэтай школе. Акрамя гэтага, больш за 10 гадоў (1862—1873) выкладаў таксацыю, а потым і натуральную гісторыю ў каморніцка-таксатарскіх класах, якія тады існавалі пры мужчынскай гімназіі, і каля 2 гадоў (1878—1879) натуральную гісторыю ў той жа гімназіі[3].
З 1877 года па ўласным прашэнні скончыў працу ў семінарыі, адначасова пачаў скарачаць колькасць сваіх службовых абавязкаў. З 1892 года пакінуў службу ў жаночым вучылішчы, а ў 1895 — і ў фельчарскай школе. Апошні год працы ён ужо не мог падымацца на верхні паверх школы, таму яму адмыслова дазволілі весці заняткі на ніжнім паверсе[3].
К. Чалоўскі быў чалавекам, маральныя і асабістыя якасці якога ацэньваліся высока ўсім грамадствам: ад вучняў і калег да шырокіх колаў жыхароў Магілёва і навукоўцаў з усяго свету. Ледзь не да самых апошніх дзён яго дом быў адкрыты для самых розных гасцей і з’яўляўся месцам, дзе людзі сустракаліся і вялі размовы на розныя тэмы, а сам Чалоўскі быў цэнтрам гэтага кола[3].
Памёр на 77 годзе жыцця 29 сакавіка 1899 года[3]. Смерць К. Чалоўскага і яго пахаванне сталі важнай падзеяй у жыцці горада Магілёва, цела было выстаўлена ў кафедральным саборы, а ўдзел між іншых прынялі настаяцель Брацкага манастыра архімандрыт Афанасій (вучань памерлага) з большасцю гарадскога духавенства і начальнік губерні М. А. Зіноўеў[3].
Пахаваны быў на саборных могілках Магілёва[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьУвесь вольны час К. Чалоўскі аддаваў батаніцы. Больш за 10 гадоў увесь канікулярны час ён займаўся батанічнымі даследаваннямі, вынікам чаго стала капітальная праца «Флора Магілёўскай і блізкіх да яе губерній»[3].
Акрамя гэтага, склаў шмат батанічных калекцый, высока ацэненых сучаснай яму навуковай супольнасцю[3].
З 1850 года быў карэспандэнтам Імператарскага Вольнага эканамічнага таварыства , а з 1854 года — членам Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта[3].
У 1853—1855 гадах выдадзена першая кніга «Могилевская флора» Р. Пабо і К. Чалоўскага[4].
Прызнанне ў Расійскай імперыі і за мяжой
правіцьУ 1879 годзе К. Чалоўскі атрымаў афіцыйнае запрашэнне на Санкт-Пецярбургскі VI з’езд прыродазнаўцаў , дзе быў прыняты з пашанай і павагай. К. Чалоўскі вёў жывую перапіску з рознымі навукоўцамі, якія звярталіся да гэтага сціплага працаўніка з просьбамі выслаць ім яго гербарыі, артыкулы, дзяліліся сваімі навуковымі працамі[3].
У 1886 годзе Швейцарскае таварыства батанікаў прапануе К. Чалоўскаму абмен гербарыямі і супрацоўніцтва. У 1892 годзе яго афіцыйна запрашаюць на кангрэс прыродазнаўцаў у Геную, а ў 1897 — такое ж запрашэнне на X з’езд прыродазнаўцаў і ўрачоў у Кіеве[3].
У 1898 годзе французскі навуковец М. Гандажэ прасіў яго аб абмене гербарыямі для сваёй навуковай працы[3].
Бібліяграфія
правіць- Флора Магілёўскай і блізкіх да яе губерній (рукапіс).
- Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419.
Зноскі
- ↑ а б https://vivaldi.nlr.ru/pm000028584/view/#page=14
- ↑ http://rasl.ru/e_resours/Gerbary_bin/uchebnye_gerbarii/kollektory/period_2.html
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Некралог К. Чалоўскага (руск.)
- ↑ Магілёўская губернская друкарня Архівавана 20 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Дубовик Д. В. К истории изучения флоры восточной части Беларуси // Ботаника (Исследования) : Сб. науч. тр. — Минск, 2008. Вып. 35. С. 184—196. — О гербарии Чоловского на с. 185, 186, 189, 190. — Гл. таксама эксікаты Пабо і Чалоўскага.
Спасылкі
правіць- Некралог К. Чалоўскага (руск.)