Саборныя могілкі (Магілёў)

Саборныя могілкі — колішнія могілкі ў Магілёве. Размяшчаліся на месцы сучаснага сквера 60-годдзя Кастрычніка перад будынкам філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Саборныя могілкі?
53°54′32″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Саборныя могілкі з царквой на плане горада 1835 года.
Царква на могілках. 1926

На Саборных могілках хавалі заможных гараджан праваслаўнага веравызнання, дваран, купцоў, чыноўнікаў, ваенных, святароў[1], педагогаў, урачоў, удзельнікаў Крымскай вайны 1853—1856 гг., руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг.[2][3]. Назву звязваюць з узвядзеннем у Магілёве царквы Св. Іосіфа Абручніка (які значна пазней стаў кафедральным саборам), у закладцы якой удзельнічалі расійская імператрыца Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II. Дзеля вызвалення месца для знакавай царквы, пабудаванай з мэтай увекавечвання памяці пра сустрэчу ў Магілёве двух манархаў, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі Георгій Каніскі ў 1782 г. распарадзіўся перанесці драўляную прыхадскую Васкрасенскую царкву[1], якая стаяла на рагу вуліц Шклоўскай і Зяньковіцкай[4], на тагачасную ўскраіну горада[1].

Царква на могілках прастаяла да 1930-х гадоў. Канчаткова могілкі былі зруйнаваныя ў 19651966 гадах[2][3] у сувязі з пракладкай праспекта Міру. Афіцыйна прадстаўнікі гаркамунгаса перапахавалі на вайсковыя могілкі па вул. Лазарэнкі парэшткі воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Астатнія пахаванні было прапанавана перапахаваць сваякам на іншых гарадскіх могілках, аднак, многія сем’і або эмігравалі за мяжу, або не перажылі рэпрэсіі і вайну, або не жадалі афішаваць сваё сваяцтва з пахаванымі на Саборных могілках[1].

Саборныя могілкі на нямецкім аэрафотаздымку 1943 года. Справа дамы на рагу сучасных вул. Першамайскай і пр. Міру

Зносілі Саборныя могілкі ўлетку, пахавальні галоўным чынам ускрывалі, магілы з плітамі разварочвалі, пагоркі над магіламі зраўноўвалі з зямлёй, папярэдне зразаўшы зваркай металічныя крыжы. Зону адпачынку добраўпарадкавалі бульдозерамі і коўшавымі экскаватарамі[1].

Паводле некаторых звестак надмагільныя пліты і помнікі з Саборных могілак вывозілі на Польскія могілкі, дзе знішчаліся[1].

Памятны знак на месцы могілак

У 2018 годзе было прапанавана паставіць на месцы могілак у цэнтры сквера паклонны крыж[5]. Замест яго ў кастрычніку 2019 года быў устаноўлены памятны знак у выглядзе вялікага каменя з умураваным званом[6].

Сярод пахаваных на могілках правіць

  • Мікалай Дзярагін — кіраўнік Магілёўскай кантрольнай палаты, правадзейны стацкі саветнік.
  • Мацвей Васілевіч Фурсаў — краязнаўца, гісторык, археолаг, правадзейны стацкі саветнік.
  • К. Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.

Зноскі

Спасылкі правіць