Лада — жаночы персанаж усходнеславянскага фальклору. Гіпатэтычна — паганская багіня кахання і шлюбу.

Лада
Пол жанчына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фальклорныя згадкі

правіць

Слова «лада» фігуруе ў вясельных песнях як прыпеў[1]. «Ладо» згадваецца таксама як сінонім маладога ці маладой[2]. «Ладо» — старажытнае імя каханага чалавека, якое выкарыстоўваецца, напрыклад, у «Слове пра паход Ігараў»[1].

Пісьмовыя згадкі

правіць

Мацвей Мяхоўскі (Мехавіт) у «Хроніцы палякаў» (1519) пісаў пра старажытных палякаў: «Яны пакланяюцца Ледзі, маці Кастар і Палукса, а таксама блізнятам, народжаным з аднаго яйка, Кастару і Полуксу, што да гэтага часу можна пачуць у самых старажытных песнях: „Лада, Лада і Лель, і Лель і Палель“». Хоць раней у «Кляйнодах польскага рыцарства» тлумачыцца так: «Імя Лада паходзіць ад назвы польскай багіні, якой пакланяліся на Мазовіі у мясцовасці і пасёлку з такой назвай».

У XVII стагоддзі Інакенцій Гізель у сваім «Сінопсісе», дапаўненні да аповяду «Аповесці мінулых гадоў» аб ідалаў князя Уладзіміра пісаў:

…Четвёртый идол — Ладо. Сего имяху бога веселия и всякого благополучия. Жертвы ему приношаху готовящийся ко браку, помощию Лада мнящи себе добро веселие и любезно житие стяжати. Сия же прелесть от древнейших идолослужителей произыде, иже неких богов Леля и Полеля почитаху, их же богомерское имя и доныне по неким странам на сонмищах игралищных пением Лелюм-Полелем возглашают. Такожде и матерь лелеву и полелеву — Ладо, поюще: Ладо, Ладо! И того идола ветхую прелесть дияволю на брачных веселях, руками плещуще и о стол бьюще, воспевают[3].

Тут Лада выступае ў мужчынскім родзе, а затым як маці Лелі і Палеля.

Мацей Стрыйкоўскі (XVI ст.) сведчыць, што літоўцы пачыталі багіню вясны Ладу і, прыносячы ёй у ахвяру пеўня, спявалі: «Ладо, Ладо, Ладо, вялікае наша бажаство!».

У «Помніку сандамірскаму» 1829 года ўтрымліваецца апавяданне, якое ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, дзе гаворыцца аб заснаванні бенедыкцінскага манастыра Святой Тройцы на месцы, дзе перад тым стаялі тры ідала — Лады, Бода і Лёлі, — «да якіх у першы дзень мая сыходзіліся людзі, каб памаліцца і прынесці ім ахвяры».

Іканаграфія

правіць

Выявы на абрадавых ручніках, якія могуць трактавацца як выявы Лады, паказваюць яе ў падабенстве вершніцы, якая трымае саху за сядлом[4].

Трактоўка вобраза

правіць

Андрэй Фаміцын у 1844 годзе на аснове аналізу народных песень зрабіў выснову, што часты прыпеў «лада» — гэта імя багіні, звязанай з вясновымі і вясельнымі абрадамі. Фаміцын лічыў, што існаваў яе мужчынскі адпаведнік — Ладо (строй), якога ён атаясамліваў з Ярылам і Апалонам Саранскім[5]. Гэта меркаванне крытыкаваў яшчэ Аляксандр Брукнер, пішучы, што сярэднявечныя замежныя вандроўцы, дрэнна ведаючы славянскія мовы, успрынялі прыпеў з мясцовых песень за імя багіні[6]. На думку Брукнера, «лада» — гэта імя палюбоўніка/палюбоўніцы, наложніка/наложніцы. Аляксандр Пацебня, Макс Фасмер, Грэгар Крэка, Алег Трубачоў таксама крытыкавалі апісанне Лады як багіні. Так, у тлумачэнні Трубачова, «лада (ладо)» — гэта толькі паўднёваславянская форма слова «лад», гэта значыць, «справа, парадак, згода»[7].

Такія даследчыкі, як Анатоль Жураўлёў і Андрэй Тапорков сцвярджалі, што Лада — гэты твор «кабінетнай» міфалогіі і ў народных вераваннях яе не існавала як персанажа. Верагодна, што прыпеў быў успрыняты за імя бажаства памылкова[8][9]. Мікалай Галькоўскі пісаў, што згадкі Лады як багіні занадта другасныя, каб давяраць ім, і пераканаўчых доказаў, што такая багіня існавала ў вераваннях славян, няма[10].

На думку Барыса Рыбакова, Лада была агульным Балта-славянскім бажаством. Рыбакоў прылічаў яе да ражаніц і адводзіў функцыі багіні вясны, вясновага ўзворвання і сяўбы, апякункі шлюбу і любові. Адно з бажаствоў Збруцкага ідала ён лічыў Ладай.

Барыс Лабавік пісаў, што Лада «…у больш старажытныя часы паўстае як дух у вобразе маці-дабрадзейкі, якая засцерагае пасевы і якая надае лад у сям’і, пазней — як багіня вясны, любові і дабрабыту». Яе мужа Лада Лабавік тлумачыў як бога шлюбу і сямейнай згоды. На яго думку, «ва ўкраінскай міфалогіі маральным зместам вобразаў Лады і Лада з’яўляецца зацвярджэнне вернасці пералюбнікаў»[2].

Назвы ў гонар Лады

правіць
  • Астэроід 2832 Лада названы ў гонар славянскай Лады.

Зноскі

  1. а б Онацький, Є. (1960). Лада, Ладо / Українська мала енциклопедія. Буенос-Айрес: Накладом адміністратури УАПЦ в Аргентіні. pp. 806, 807.
  2. а б Лада – Українська Релігієзнавча Енциклопедія (укр.)(недаступная спасылка). Праверана 14 жніўня 2022.
  3. Гізель, Інокентій (1823). "О ІДОЛЪХ". КІЕВСКІЙ СѴНОПСИСЪ или КРАТКОЕ СОБРАНІЕ ОТЪ РАЗЛИЧНЫХЪ лѣтописцовъ о началѣ Славенороссійскаго Народа и первоначальныхЪ КнязехЪ Богоспасаемаго ГРАДА КІЕВА (PDF) [російська дореформенна]. Київ: Типографія Києво-Печерської Лаври. pp. 33–34. Праверана 27 красавіка 2021.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка)
  4. Рыбаков, Б. А. (1987). Язычество древней Руси. Москва: Наука. p. 127.
  5. Фаминцын А. С. Божества древних славян. СПб., 1884. С. 254—274.
  6. Brueckner A. Mitologia polska. — In: Encyklopedii Polskij. Krakow, 1918, c. 158—160.
  7. Трубачёв, Олег. *ladъ / Этимологический словарь славянских языков. Праславянский лексический фонд. Выпуск 1 (A—*besědьlivъ) ... [37]. Выпуск 37 (*otъgryzati(se) - *otъpasti).
  8. Журавлёв А. Ф. Язык и миф. Лингвистический комментарий к труду А. Н. Афанасьева «Поэтические воззрения славян на природу». — М.: Индрик, 2005. — С. 229.
  9. Топорков А. Л. Кабинетная мифология // Славянская мифология: Энциклопедический словарь. — М.: Международные отношения, 2002. — С. 212.
  10. Толстой, Никита (1995–2012). Боги / Славянские древности: энциклопедический словарь в пяти томах. Москва: Международные отношения. p. 101. ISBN 5-7133-0703-4. OCLC 32988664.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: фармат даты (спасылка)