Лаза прырэчная

від раслін

Лаза прырэчная, Лаза паўзрэчная[3], Лаза руская[4], Лаза[5] (Salix viminalis) — шматгадовая расліна роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Лаза прырэчная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix viminalis L., 1753

Сінонімы
Salix rossica Nass.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22594
NCBI  40686
EOL  584190
GRIN  t:32783
IPNI  779152-1
TPL  kew-5001961
Аднагадовы парастак лазы прырэчнай
Куст лазы прырэчнай

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Высокі куст (да 5 м вышынёй) з прамымі галінамі. Маладыя парасткі шэравата-апушаныя, часам голыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае, з загорнутымі ўніз краямі, з суцэльным краем, знізу шаўкавіста-апушанае. Каташкі тоўстыя, пухнатыя, амаль сядзячыя.

Расце па берагах рэк, азёр, пераважна на Палессі. Святлалюбная расліна. Цвіце ў сакавіку — красавіку.

Таксанамія правіць

Від Лаза прырэчная уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Лаза прырэчная
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Энергетычная сыравіна правіць

Ва ўмераных кліматычных зонах сарты лазы прырэчнай дзякуючы іх хуткаму росту і лёгкасці вырошчвання разглядаюцца як каштоўны паліўны матэрыял у здробненым выглядзе. Паліўна-энергетычную сыравіну — паліўныя брыкеты, гранулы, дранку, прэсаванае цвёрдае паліва для тлеючых цвёрдапаліўных катлоў[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Salix rossica Nass.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  6. Енергетична верба (Salix Viminalis) Архівавана 15 червень 2015. — Alterenergy.info

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Ива прутовидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)