Лайкоўшчына
аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Лайко́ўшчына[1] (трансліт.: Lajkoŭščyna, руск.: Лайковщина) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Аграгарадок
Лайкоўшчына
|
Гісторыя
правіцьВопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае засценак Лайкоўшчына ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла, у дзяржанні Мараўскага[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3].
Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства. Парэцкая сярэдняя школа.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Лайкаўшчы́на
- ↑ [1]
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх