Лакадыўскае мора

Лакадыўскае мора (англ. Laccadive Sea) — ускрайкавае мора Індыйскага акіяна, паміж паўднёва-заходняй часткай паўвострава Індастан, астравамі Шры-Ланка, Лакадыўскімі і Мальдыўскімі. Паўднёвы пункт — атол Аду. Плошча 786.000 км², сярэдняя глыбіня 1929 м, найбольшая 4131 м. Цэнтральная частка мора абмежавана з захаду Мальдыўскім хрыбтом, з паўночнага ўсходу мацерыковым схілам. Прыбярэжнае мелкаводдзе выслана пяском, глыбакаводная частка — вапнавымі глеямі. Каралавыя рыфы. Асноўны прамысловы раён Індыі (рыба, крэветкі, лангусты).

Лакадыўскае мора
Размяшчэнне Індыйскі акіян
Плошча 786 000 км²
Найбольшая глыбіня 4131 м
Сярэдняя глыбіня 1929 м

Галоўныя парты: Тутукудзі, Мангалуру (Індыя), Каломба (Шры-Ланка).

Спасылкі правіць