Ламаная рыфма
Лама́ная ры́фма — канцавая рыфма, што звязвае не цэлыя словы, а толькі часткі словаў, раздзеленых, «разламаных» міжрадковымі паўзамі. Такую рыфму ўжыў, у прыватнасці, У. Дубоўка ў паэме 20-х гадоў ХХ ст. «Там, дзе вазёры»:
- Яны вучылі ненавідзець пана,
- яшчэ — кахаць хаўрус сям'і працоў-
- ных і працы. І ў абшарпана-
- га пастушка будзілі кроў.
Тут у другім і трэцім радках міжрадковыя паўзы дзеляць словы на дзве часткі. Гэты падзел, зразумела, штучны, досыць фармальны, не абумоўлены патрэбамі зместу.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.