Ламія Аджы Башар (курд.: لمياء حجي بشار; нар. 1998) — іракская праваабаронца езідскага[заўв 1] паходжання. Была захопленая ІДІЛ і знаходзілася ў сексуальным рабстве. Пасля ўцёку прызнана ААН ганаровым паслом па барацьбе супраць рабства і атрымала шэраг міжнародных праваабарончых прэмій.

Ламія Аджы Башар
Род дзейнасці праваабаронца
Дата нараджэння 1998
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне езідызм[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Раннія гады

правіць

У Іраку ў сям’і Башар засталіся будынак і фермерскае гаспадарства. Там яна хадзіла ў школу.

Рабства

правіць

У палоне яе білі і неаднаразова збівалі і гвалтавалі. Намагалася збегчы чатыры разы. Падчас апошняй спробы дзве яе спадарожніцы, 8-гадовая Алмас і 20-гадовая Кацярына, загінулі, падарваўшыся на міне, сама Башар атрымала раненні і страціла вока, аднак у яе атрымалася пакінуць тэрыторыю, кантраляваную тэрырарыстамі, і ўз’яднацца з часткай сям’і на землях, кантраляваных курдамі, у сакавіку 2016 года[1].

Сям’я

правіць

Частка сям’і здолела дабрацца да Германіі.

Узнагароды

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Генацыд езідаў Ісламскай Дзяржавай прызнаны ААН улетку 2016 года

Крыніцы

правіць
  1. Боевики ИГ разместили в мессенджере Telegram объявление о продаже 12-летней секс-рабыни (руск.). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2016. Праверана 1 сакавіка 2019.
  2. Премию Сахарова присудили побывавшим в плену в ИГИЛ правозащитницам (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2016. Праверана 1 сакавіка 2019.

Спасылкі

правіць