Лапатаносы (Scaphirhynchus) — род рыб сямейства асятровых.
Рачныя рыбы, насяляюць басейн Місісіпі. Адрозніваецца 3 віды.
Даўжыня 60-90, часам да 130 см, маса 2-3, часам да 4,4 кг. Рыла шырокае, моцна сплюшчанае, лапатападобнае. Пырскальца няма. Жаберныя перпонкі не ўтвараюць складкі. Характарызуюцца вельмі доўгім прыплюшчаным хваставым сцяблом, адзетым, як панцырам, коснымі пласцінкамі. Хваставая нітка (у адрозненне ад азіяцкіх несапраўдных лапатаносаў) адсутнічае або малая. Плавальны пузыр вялікі. Вочы малыя.
У ЗША лапатанос мае невялікае прамысловае значэнне.
- Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.