Ларыса Віктараўна Кабакова

Ларыса Віктараўна Кабакова (дзявочае Бязніцкая; 11 ліпеня 1953 , в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларуская вяслярка на байдарках і каноэ. Заслужаны майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1973).

Ларыса Кабакова
Пол жаночы
Поўнае імя Ларыса Віктараўна Кабакова (Бязніцкая)
Імя пры нараджэнні Ларыса Віктараўна Бязніцкая
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Клуб «Працоўныя рэзервы» (Мінск)
Нарадзілася 11 ліпеня 1953(1953-07-11) (70 гадоў)
Грамадзянства  СССР >  Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1976 годзе Рэспубліканскую школу трэнераў. Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), Спартакіяды народаў СССР (1975)  (руск.) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спарткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць