Ларэла дэ Лука (іт. Lorella De Luca ; 17 верасня 1940, Фларэнцыя — 9 студзеня 2014, Чывітавек'я, Лацыа) — італьянская актрыса.

Ларэла Дэ Лука
італ.: Lorella De Luca
Дата нараджэння 17 верасня 1940(1940-09-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2014(2014-01-09)[1] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Дуча Тэсары[d]
Дзеці Fiorenza Tessari[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, актрыса агучвання
IMDb ID 0209905
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 17 верасня 1940 года ў Фларэнцыі. Дэбютавала ў 1955 годзе ў фільме Федэрыка Феліні «Махляры». Першы поспех да яе прыйшоў праз год, пасля ролі ў фільме «Бедныя, але прыгожыя».

У 1958 годзе Ларэла дэ Лука працавала асістэнткай Марыа Рыва ў музычнай віктарыне «Il Musichiere».

У 1965 годзе пазнаёмілася з рэжысёрам Дуча Тэсары, за якога ў 1971 годзе выйшла замуж. Пасля яна здымалася толькі ў яго фільмах, у тым ліку ў спагеці-вестэрнах «Пісталет для Рынга» і «Вяртанне Рынга».

Іх дочкі, Федэрыка і Фіярэнца, таксама сталі актрысамі.

Ларэла дэ Лука памерла 9 студзеня 2014 года ва ўзросце 73 гадоў.

Зноскі

  1. а б Lorella De Luca // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.