Лахтак[1] , таксама Марскі заяц (Erignathus barbatus) — ластаногае сямейства цюленевых (Phocidae). Адзіны від роду Erignathus.

Лахтак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erignathus barbatus Erxleben, 1777

Арэал

выява

Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180655
NCBI  39304
EOL  328631
FW  80719

Назва «марскі заяц» была дадзена гэтаму цюленю рускімі зверабоямі з-за яго палахлівых паводзін.

Знешні выгляд

правіць

Адзін з самых буйных прадстаўнікоў сямейства сапраўдных цюленяў. Даўжыня цела — да 2,5 м, падпахавы ахоп 148—161 см. Маса зменлівая па сезонах у залежнасці ад укормленасці, узімку дасягаючы 360 кг. Круглая галава і ласты здаюцца невялікімі ў параўнанні з масіўным целам. Ад іншых цюленяў адрозніваецца больш блізкім размяшчэннем пярэдніх ласт да пярэдняга канца цела. Сківіцы ў лахтака магутныя, але зубы дробныя і слабыя; часта зношваюцца і выпадаюць яшчэ да надыходу старасці.

Валасяны полаг параўнальна негусты і грубы. Афарбоўка бура-шэрая, на спіне цямнейшая. Маладыя цюлені цёмныя, са светлай мордай. Вібрысы ў лахтака доўгія, тоўстыя і гладкія, а не хвалістыя, як у іншых цюленяў.

Зноскі

  1. Напісанне Лахтак у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.185