Лашкевічы
Лашкевічы — шляхецкі род беларускага паходжання. Бярэ пачатак ад Івана Лашкі, які ў 1563 годзе быў нададзены правамі на зямлю вялікім князём літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам. Украінская галіна паводле дакументаў, вядзе свой род ад беларускага выхадца Іллі Лашкевіча, які перасяліўся ў Старадуб з Рэчыцкага павета ў 1679 годзе. Або ад казака Старадубскага палка Ціхана (Цішка) Гаўрылавіча, па мянушцы Лашко[1].
Лашкевічы | |
---|---|
![]() Ляліва Tendite in astra viri (наперад да зорак) | |
Краіна паходжання | ![]() |
Прызнаныя ў | ![]() |
Першы з роду | Іван Лашка |
Адгалінаванне роду | Магілёўскія і Чарнігаўскія галіны |
Род занесены ў VI частку Дваранскай радаслоўнай кнігі Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі[2], а таксама у Спіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерні[3].
Апісанне герба
правіцьЛашкевічы з’яўляюцца прадстаўнікамі герба Ляліва.
У блакітным полі знаходзіцца залатая шасцігранная зорка, пад якой — месяц рагамі ўверх, зроблены з таго ж металу. На шчыце размешчаны дваранскі каранаваны шлем. Нашлемнік: паўлінавыя пёры, на якіх відаць зорку з месяцам. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб роду Лашкевічаў унесены ў 7 частку Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Расійскай імперыі на старонцы 161.