Леакадыя Іванаўна Богдан

дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Леакадыя Іванаўна Богдан (5 мая 1931, в. Ліпшчаны, зараз Падляскае ваяводства — 26 ліпеня 1999, в. Кулакоўшчына, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Леакадыя Іванаўна Богдан
Дата нараджэння 5 мая 1931(1931-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1999(1999-07-26) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзілася 5 мая 1931 года ў в. Ліпшчаны Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Пасля заканчэння школы з 1949 па 1956 годы працавала закаркавальніцай бутэлек на Гродзенскім піваварным заводзе, пазней пераехала ў вёску[2].

З 1957 года — свінарка саўгаса «Пагранічнік» у в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].

Працягвала працаваць свінаркай у саўгасе (пазней пераўтвораны ў калгас «Чырвоны барацьбіт») да выхада на пенсію.

Памерла 26 ліпеня 1999 года ў в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Богдан Леокадия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Богдан Елена Ивановна

Літаратура правіць

  • Твои Герои, Гродненщина. — Минск, Беларусь 1977.