Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў
Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў (23 сакавіка 1923, в. Новая Бель, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1973) — беларускі ўрач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1966), дацэнт (1968).
Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1973 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1966) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1951, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання, ЛФК і ўрачэбнага кантролю, у 1952—1961 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (з 1950-х, у 1962—1970 — рэктар, адначасова дацэнт педагогікі і псіхалогіі, кафедры спартыўнай медыцыны).
Навуковыя інтарэсы: спартыўная медыцына; праблема павышанага артэрыяльнага ціску і гіпертанічнай хваробы ў спартсменаў; фукцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы спартсменаў; методыка ўрачэбна-педагагічных назіранняў; урачэбны кантроль; спартыўная псіхалогія.
Зноскі
Літаратура
правіць- О влиянии некоторых факторов внешней среды на изменения уровня артериального давления у спортсменов : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Л. И. Жариков. — Минск, 1966.
- Жариков Леонид Игнатьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 193.
- Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — О Жарикове Л. И.: с. 82, 99, 130, 198, 226, 229, 236—237.
- Кафедре спортивной медицины 80 лет / Гамза Н. А. // Мир спорта. — 2019. — № 3. — С. 110—114.