Леанід Іосіфавіч Мінько

Леанід Іосіфавіч Мінько (15 кастрычніка 1926, в. Скарабагатаўшчына, Мінскі павет, БССР) — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1965).

Леанід Іосіфавіч Мінько
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1926(1926-10-15) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці этнограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1955). У 1955—1959 гг. працаваў у школе, у 1963—1992 гг. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе побыт і духоўную культуру беларусаў. Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), сааўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (1998).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мінько Леанід Іосіфавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 607. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.