Леанід Віктаравіч Глухоўскі
Леанід Віктаравіч Глухоўскі (нар. 6 лістапада 1961, Чарджоу, Туркменістан) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Леанід Віктаравіч Глухоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне |
6 лістапада 1961[1] (62 гады) |
||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | юрыст-прававед, спецыяліст па міжнародным праве | ||||||
Званне | падпалкоўнік | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 лістапада 1961 года ў горадзе Чарджоу (Туркменістан).
Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1986), юрыст-прававед, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000), спецыяліст па міжнародным праве.
У 1986—1990 гадах працаваў следчым Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У 1990—1993 гадах — намеснік начальніка Савецкага раённага аддзела ўнутраных спраў г. Гомеля. У 1994—1996 гадах — намеснік начальніка следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.
10 снежня 1995 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання па Гомельскай-Палескай выбарчай акрузе № 81[2].
У 1997—1999 гадах — намеснік начальніка следчага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1999 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, узначальвае міжведамасную камісію па звароце банкаўскіх крэдытаў, па праверцы ўзаемазалікаў за энергарэсурсы, праводжаных суб’ектамі гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У 2000 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі № 37, член Камісіі па заканадаўстве (1996—2000), Камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці (з 2000).
13 лютага 2004 года ўказам прэзідэнта № 82 прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання.
6 студзеня 2005 года ўказам прэзідэнта № 7 прыпыненая служба ў органах унутраных спраў у сувязі з абраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі (месца заняў Сяргей Гурэеў).
Член дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».
Апынуўся замешчаны ў гучным карупцыйным скандале, звязаным з незаконным вылучэннем зямельных участкаў у Мінскім раёне[3].
Чыны і званні
правіцьПалкоўнік міліцыі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, шасцю медалямі.
Сям’я
правіцьЖанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 93. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2016. Праверана 3 чэрвеня 2020.
- ↑ interfax.by, Чистка рядов у силовиков Архівавана 7 снежня 2008. (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Глуховский Леонид // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6. (руск.)