Адкрыць галоўнае меню

Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі

Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі (17 лютага 1952, Мінск) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (1995).

Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі
Дата нараджэння 17 лютага 1952(1952-02-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977). 3 1974 ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 — старэйшы навуковы супрацоўнік. 3 1995 дацэнт Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Вывучае матэрыяльную культуру сярэдневечных беларускіх гарадоў: Брэста, Віцебска, Слуцка, Капыля. Удзельнічаў у раскопках, абследаваў помнікі археалогіі. У 19801981 браў удзел у падземных даследаваннях Мінскага Замчышча, у 1995 даследаваў курганы ў прадмесці Сухарава (Мінск). Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па археалогіі і гісторыі Беларусі, у тым ліку па старажытнасцях Мінска.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.