Адкрыць галоўнае меню

Леан Васілеўскі (польск.: Leon Wasilewski; 24 верасня 1870, Санкт-Пецярбург — 10 снежня 1936, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Леон Васілеўскі
польск.: Leon Wasilewski
Леон Васілеўскі
сцяг
2-і міністр замежных спраў Польшчы
17 лістапада 1918 — 16 студзеня 1919
Папярэднік: Уладзіслаў Урублеўскі
Пераемнік: Ігнацы Падзярэўскі
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: гісторык, дыпламат, этнограф, перакладчык, пісьменнік
Нараджэнне: 24 жніўня 1870(1870-08-24)
Смерць: 10 снежня 1936(1936-12-10) (66 гадоў)
Дзеці: Ванда Васілеўская
 
Узнагароды:
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені

3 1896 — член Польскай партыі сацыялістычнай, ППС(руск.) бел., рэдактар часопісаў «Przedświt» (1897—1905) і «Robotnica», пасля расколу 1906 — лідар ППС-Рэвалюцыйнай Фракцыі, у 1907 і 1914 — член яе Цэнтральнага рабочага камітэта, рэдактар партыйнай прэсы. Падчас Першай сусветнай вайны — дзеяч польскіх незалежніцкіх арганізацый, у 1918-19 — міністр замежных спраў, з 1928 — член Галоўнай Рады ППС і з 1931 — яе віцэ-старшыня.

З 1924 — прэзідэнт Інстытута вывучэння найноўшай гісторыі Польшчы і рэдактар (з 1929) часопіса «Niepodległość», з 1931 — прэзідэнт Інстытута вывучэння нацыянальных спраў. Даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 19-20 ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1994.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984.

Шаблон:Паслы Польшчы ў Эстоніі