Адкрыць галоўнае меню

Леапольда Марэчаль

аргенцінскі пісьменнік

Леапольда Марэча́ль (ісп.: Leopoldo Marechal; 11 чэрвеня 1900, Буэнас-Айрэс — 26 чэрвеня 1970, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі пісьменнік.

Леапольда Марэчаль
Leopoldo Marechal
LeopoldoMarechal.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 11 чэрвеня 1900(1900-06-11)[1][2]
Месца нараджэння: Буэнас-Айрэс
Дата смерці: 26 чэрвеня 1970(1970-06-26)[1][2] (70 гадоў)
Месца смерці: Буэнас-Айрэс
Грамадзянства: Аргенціна
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт і празаік
Кірунак: сімвалізм
Жанр: паэзія, апавяданне, раман, эсэ і theatre[d]
Мова твораў: іспанская мова[3]
Дэбют: зборнік вершаў «Арляты» (1922)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў франка-іспанскай сям'і эмігрантаў. Нягледзячы на фінансавыя праблемы сям'і, скончыў сярэднюю школу, атрымаў педагагічную адукацыю і працаваў настаўнікам, спачатку малодшых, а затым старшых класаў[4]. Адначасова, цягам 1920-х гадоў[4], быў сябрам таварыства паэтаў «Фларыда»(англ.) бел.[5], якое групавалася вакол літаратурных часопісаў «Proa» і «Martín Fierro»[4]. Дэбютаваў вершамі ў 1922 годзе[4]. У 1926 годзе быў у творчым падарожжы ў Еўропу[4]. У 1929 годзе Л. Марэчаль быў адзначаны адмысловай прэміяй «Premio Municipal de Poesía» горада Буэнас-Айрэс[4].

У 1929 годзе Л. Марэчаль другі раз паехаў у Еўропу і, пасяліўшыся ў Парыжы, павольна перайшоў на прозу, пачаў пісаць свой першы раман. У 1934 годзе вярнуўся ў Аргенціну, ажаніўся з М. С. Барыейра з якою меў двух дачок. Жонка, пасля цяжкай хваробы, памерла ў 1947 годзе. У 1948 годзе, урэшце, выйшаў і быў высока ацэнены літаратурнымі крытыкамі першы раман пісьменніка.[4]

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Арляты» (1922)[4]. Раннія вершы, якія выйшлі ў зборніках «Дні нібы стрэлы» («Días como flechas», 1926), «Оды мужчыне і жанчыне» («Odas para el hombre y la mujer», 1929), вылучаюцца ўскладненасцю метафар. Любоўная лірыка і цыкл рэлігійных вершаў увайшлі ў зборнікі «Лабірынт кахання» («Laberinto de amor», 1936) і «Санеты для Сафіі» («Sonetos a Sophía», 1940)[5]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Кентаўр» (1940; 1-я прэмія Нацыянальнай камісіі па культуры), «Вандроўкі вясны» (1945)[4], кнігі ўспамінаў у вершах «Пяць паэм поўдня» («Cinco poemas australes», 1937), філасофскіх раманаў «Адан Буэнас-Айрэс» («Adán Buenos-ayres», 1948) і «Банкет Севера Арканхела» («El banquete de Severo Arcángelo», 1965), драмы «Антыгона Велес» (1965), зборніка навел «Дзённік плавання» («Cuaderno de navegación», 1966)[5].

Нягледзячы па добрую крытыку, ні першы раман, ні іншыя творы Л. Марэчаля не атрымалі належнай увагі чытачоў. У літаратурнай супольнасці Лацінскай Амерыкі высока цанілі і паважалі пісьменніка, адзначылі яго многімі прэстыжнымі прэміямі і запрашалі ў склад розных літаратурных журы. Аднак, шырокім колам чытачоў творы Л. Марэчаля будуць прызнаны толькі праз шмат гадоў па яго смерці.[4]

БібліяграфіяПравіць

  • Heptamerón, B. Aires, [1966][5];
  • Historia de la calle Corrientes, B. Aires, 1968[5];
  • Antología poética, [B. Aires, 1969][5];
  • Megafón o la guerra, B. Aires, 1970[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Leopoldo Marechal // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Leopoldo Marechal // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 4,9 Gordon A. Marechal, Leopoldo…
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 Лукин Б. В. Маречаль…

ЛітаратураПравіць

  • Gordon A. Marechal, Leopoldo // Encyclopedia of World Literature in the 20th Century / Revised Edition, ed. Leonard S. Klein. — New York: Frederick Ungar Publishing Co., 1983.
  • Лукин Б. В. Маречаль // Краткая литературная энциклопедия. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 9: Аббасзадэ — Яхутль. — 1978. — Стб. 512.
    • Palabras con Leopoldo Marechal, reportaje y antología. — B. Aires, 1968. (бібл.).

СпасылкіПравіць