Лебедзеўскае моладзевае падполле (1948)
Лебедзеўскае моладзевае падполле — беларуская канспірацыйная антыкамуністычная суполка моладзі, што існавала ў мястэчку Лебедзева Маладзечанскага раёна ў 1948—1951 гадах, заснаваная Вячаславам Гамолкай.[1]
Лебедзеўскае моладзевае падполле | |
---|---|
Тэрыторыя дзейнасці | Лебедзева |
Тып арганізацыі | абшчына |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Кіраўнікі | |
Вячаслаў Гамолка | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1948 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1951 |
Гісторыя
правіцьІніцыятарам стварэння асяродку быў Вячаслаў Гамолка, які ў 1948 г. згуртаваў вакол сябе вучняў старшых класаў мясцовай школы — Івана Яблонскага, Аркадзя Слуцкага, двух цёзкаў Іванаў Міцько.
Непасрэднай прычынай паўстання падполля было стварэнне ў Лебедзеве камсамолу. Сябры падполля вырашылі прадукаваць напісаныя ад рукі часопісы («У хвалях маладосці» і «Бяздонны мяшок») у якіх моцна крытыкавалі савецкую рэчаіснасць. Часопісы распаўсюджваліся сярод жыхароў мястэчка Лебядзева. Афармленнем і рэдакцыяй часопісаў займаўся Вячаслаў Гамолка. У часопісах таксама публікаваліся паэмы, вершы і карыкатуры.
У 1951 г. сярод сяброў лебедзеўскага падполля з’явіўся правакатар Міхась Акушка, які паабяцаў наладзіць публікацыю нелегальных часопісаў друкарскім спосабам. Падполле даверылася таемнаму агенту МДБ, таму летам 1951 г. усе ўдзельнікі падполля, якія да таго часу ўжо вучыліся ў інстытутах, былі арыштаваныя. Кожны з удзельнікаў быў асуджаны на 25 гадоў канцэнтрацыйных лагераў. Тэрмін зняволення сябры падполля адбывалі ў лагерах і капальнях Варкуты, Інты, Джэзказгану. Датэрмінова выпушчаныя на волю у 1957 г. дзякуючы хрушчоўскай «адлізе».
Вядомыя сябры падполля
правіць- Вячаслаў Гамолка — кіраўнік
- Іван Яблонскі
- Аркадзь Слуцкі
- Іван Ільіч Міцько
- Іван Іванавіч Міцько
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154971.html Гісторыя лебедзеўскага моладзевага падполля
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
- Алесь Цадко. Іншадумцы зь Лебедзеўскай школы // Куфэрак (Маладэчна). 1998, № 4