Саюз змагання за незалежнасць Беларусі

Саюз змагання за незалежнасць Беларусі (СЗНБ) — падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 19461949 гадах.

Гісторыя

правіць

Арганізацыя была створана студэнцкай моладдзю па ініцыятыве камандзіра партызанскага атрада Івана Раманчука. Устаноўчы сход прайшоў улетку 1946 года на хутары Царская Ліпа (у іншых крыніцах — Саска Ліпка) у Нясвіжскім раёне. На сходзе прысутнічала 6 чалавек, сярод якіх былі студэнты Гродзенскага педінстытута.

Структурна СЗНБ складаўся з суполак, не больш пяці чалавек у кожнай. Усіх членаў ведаў толькі кіраўнік. Задача кожнага была стварыць сваю суполку, і стаць яе кіраўніком. Прысутныя на першым пасяджэнні ўвайшлі ў суполку Міхася Кожыча, а Іван Раманчук сышоў зноў у лясы. Неўзабаве структуры арганізацыі былі створаныя ў Клецкім і Нясвіжскім, Стаўбцоўскім раёнах, а таксама ў Гродна.

Праграма

правіць

На членаў арганізацыі ўплыў аказала Фултанская прамова Чэрчыля. Арганізацыя мела разбудоўваць структуры, і ў выпадку вайны выступіць у абарону беларускага народа і незалежнасці Беларусі. Адзін з пунктаў праграмы прадугледжваў роспуск калгасаў і перадачу зямлі ва ўласнасць сялянам. Праграма СЗНБ забараняла членам арганізацыі, якія знаходзіліся на легальным становішчы, прымяняць гвалт у дачыненні да савецкай адміністрацыі (за выключэннем яго прымянення ў мэтах самааховы).

Раскрыццё і ліквідацыя

правіць

Няўдачай сталася спроба стварыць аддзел СЗНБ у Мінску. Савецкія спецслужбы ўвялі ў склад аддзела свайго агента па прозвішчы Касіль, які выдаў мінчукоў.

У 1947 годзе Міхась Кожыч адчуў за сабой зацікаўленасць спецслужбаў і перайшоў на нелегальнае становішча. Ён з’ехаў з Гродна і далучыўся да атраду Раманчука. Аднак праз некаторы час Кожыч выйшаў з лесу і быў арыштаваны. Кожыч быў катаваны ў Баранавіцкай турме, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але не вытрымаў і расказаў пра членаў арганізацыі, пра якіх ведаў. У пачатку 1949 года савецкія органы правялі арышты членаў гродзенскай групы.

Арыштаваныя былі змешчаныя ў сумнавядомай унутранай турме МДБ БССРАмерыканцы»), дзе следчыя допытамі і катаваннямі дабіваліся ад іх паказанняў супраць іншых членаў арганізацыі. Працэс над арганізацыяй адбыўся 1517 чэрвеня ў Мінску. Падсудныя трымаліся годна, імкнучыся скарыстаць суд для выказвання сваіх патрыятычных поглядаў, хоць у залі суду, акрамя падсудных, прысутнічалі толькі трое суддзяў і канвой. Пасля тых выказванняў канваіры змякчылі абыходжанне з падсуднымі.

Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускай Вайсковай Акругі за «здраду Радзіме, ускосны тэрор і антысавецкую прапаганду» 18 сяброў СЗНБ былі прагавораны да розных тэрмінаў зняволення.

Ліквідацыя атрада Раманчука («Ястраба»)

правіць

У маі або ўлетку 1949 года на хутары ў Нясвіжскім раёне савецкія атрады акружылі атрад кіраўніка СЗНБ Раманчука з сям’ю партызанамі. Пасля зацятага бою чатыры хлопцы застрэліліся. Трое, у тым ліку Раманчук, былі паранены і схоплены.

На допытах Раманчук вёў сябе вельмі мужна. Размаўляў са следчымі па-беларуску і толькі ў прысутнасці перакладчыка. Суд прысудзіў Раманчуку 25 гадоў, якія ён поўнасцю адседзеў у лагерах Варкуты і Мардовіі.

Вядомыя сябры

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць