Лебядзінае (возера, Полацкі раён)
Лебядзі́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаперня ва ўрочышчы Гайдамакі.
Лебядзінае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,5 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,08 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,2 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Возера знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці, парослай хмызняком.
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Артыкул на сайце «Белорусский Посейдон» Архівавана 31 жніўня 2013.
- Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Архівавана 2 мая 2013.