Легорн — асноўная яйцаноская парода курэй. Выведзена ў Італіі ў 19 стагоддзі скрыжаваннем італьянскіх белых курэй з міноркамі, іспанскімі, байцоўскімі і іншымі пародамі, у 1852 годзе завезена ў ЗША, дзе палепшана. Назва ад італьянскага горада Ліворна. Разнавіднасці легорна адрозніваюцца складам цела, формаю грэбеня.

Легорн

Сярэдняя маса пеўняў 2,5-2,7, курэй 1,8-2 кг. Апярэнне шчыльнае, белае. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, хвост прыўзняты, доўгі, з моцна развітымі коскамі. Грэбень лістападобны, звіслы набок. Нясуцца з 4,5-5 месяцаў. Яйцаноскасць да 300 і больш яец за год. Маса яйца да 62 г. Не наседжваюць. На Беларусі выведзены высокапрадуктыўны 3-лінейны крос Беларусь-9. Племянная работа вялася на Беларускай занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (г. Заслаўе, Мінскі раён) і на племптушказаводзе «Івянецкі» (Валожынскі раён).

Літаратура правіць