Ленарт-Георг Меры
Ленарт Меры (эст.: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — 14 сакавіка 2006, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.
Ленарт Меры эст.: Lennart-Georg Meri | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
6 кастрычніка 1992 — 8 кастрычніка 2001 | ||||
Папярэднік: | пасада адноўлена; Канстанцін Пятс (да 1940) | |||
Пераемнік: | Арнольд Руутэль | |||
| ||||
11 сакавіка 1990 — 6 красавіка 1992 | ||||
Папярэднік: | пасада адноўлена | |||
Пераемнік: | Яан Маніцкі | |||
Партыя: | Ісамаалійт | |||
Адукацыя: | ||||
Дзейнасць: | пісьменнік, кінарэжысёр, палітык | |||
Член у: | ||||
Нараджэнне: | 29 сакавіка 1929 | |||
Смерць: | 14 сакавіка 2006 (76 гадоў) | |||
Пахаванне: | ||||
Бацька: | Georg Meri[d] | |||
Жонка: | Рэгіна Меры, Хеле Меры | |||
Дзеці: | Март Меры, Крысцян Меры, Туўле Меры | |||
Узнагароды: | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.
З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.
Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.