Ленінскі бой
Ленінскі бой — бой партызан атрадаў «Камарова» (Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева), «Пятровіча» (партызанская брыгада імя С. М. Кірава), імя М. Ц. Цыша (партызанская брыгада імя В. М. Молатава) супраць нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін Пінскай вобласці 12 верасня 1942 года.
Юхнаўскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны | |||
Дата | 12 верасня 1942 | ||
Месца | г. п. Ленін | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьПлан аперацыі па разгрому гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін (каля 60 гітлераўцаў) распрацаваў і кіраваў боем намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шыша П. П. Патлах. Было створана 5 штурмавых груп (150 партызан), 3 з якіх знаходзіліся на шляхах магчымага адыходу праціўніка, астатнія — у засадах на дарогах у рачны порт Мікашэвічы і вёску Сінкевічы з мэтай не дапусціць падыходу падмацаванняў праціўніка.
Бой
правіцьРаніцай 12 верасня 1942 года партызаны раптоўна напалі на гарнізон. Праціўнік не змог аказаць супраціўлення. У баі было забіта і паранена 20 гілераўцаў, астатнія ўцяклі. Партызаны вызвалілі з турмы больш за 50 чалавек, захапілі трафеі (зброю і харчаванне) і арганізавана адышлі. У баі загінуў 1 партызан, 2 былі паранены.
Памяць
правіцьУ памяць баявых дзеянняў партызан у вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна ў 1960 годзе пастаўлены помнік.
Літаратура
правіць- М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.