Сінкевічы
Сінке́вічы[1] (трансліт.: Sinkievičy, руск.: Синкевичи) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Сінкевіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Сінкевічы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 36 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 276 км ад Брэста[2]. Чыгуначная станцыя Сінкевічы.
Гісторыя
правіцьУ 1493 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы[3]. У 1588 годзе Сынкавічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы. У 1672 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 22 двары і 28 валок (з іх звыш 18 пустых). У 1785 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 34 двары[3].
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьНа тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімер» канцэрна Белдзяржхарчпрам.
Памятныя мясціны
правіцьУ вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагоддзях. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000469
За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 метрах на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган перыяду ранняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000470
Прыкладна ў 1938—1939 гг. высілкамі мясцовага аддзела КОП (16-ы памежны батальён «Сінкевічы») быў збудаваны касцёл, асвечаны ў 1939 годзе біскупам пінскім Казімірам Букрабам. Да нашага часу не захаваўся.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную[2].
Вядомыя асобы
правіць- Віктар Анатолевіч Фядосік (нар. 1951) — гісторык
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Сінкевічы Архівавана 12 лістапада 2013.
Літаратура
правіць- Сінкевічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінкевічы
- Repozytorium.fn.org.pl. KOŚCIÓŁ W SIENKIEWICZACH NA POLESIU (відэа, хроніка 1939)