Герб Сінкевічаў — герб вёскі Сінкевічы Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Герб Сінкевічаў
Дэталі
Зацверджаны 2008
Шчыт
варажскі
Заснаванне 2 снежня 2008

Апісанне правіць

Герб Сінкевічаў уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намалявана сярэбраная чапля, якая трымае ў дзюбе лілеяпадобная кветка таго ж металу, паніжаны зялёны хвалісты пояс аддзяляе сярэбраны ўскраек.

Сімволіка правіць

На гербе намалявана шэрая чапля, якая, як і яшчэ звыш 60 відаў птушак, робіць у наваколлях вёскі свае гнёзды, мясцовая калонія гэтай птушкі з'яўляецца найбуйнейшай у сярэдняй паласе Еўропы. Увогуле ваколіцы Сінкевічаў адрозніваюцца багатай прыродай, так тут у 1985 г. быў створаны першы ў Беларусі Дзяржаўны біялагічны заказнік «Вусце Лані», жывёльны свет якога лічыцца эталонам для фаўны Палесся. Лілея ў дзюбе птушкі быццам бы заклікае жыхароў края захаваць галоўную славутасць раёна — лабелію Дортмана. Хвалісты пояс зялёнага колеру гэта сімвал натуральнай абароны ўнікальнага кутка флоры і фаўны — шлях у заказнік ускладнены багністай мясцовасцю. Поле сярэбранага колеру ў ніжняй частцы герба сімвалізуе маляўнічасць наваколляў, якімі захапляліся шматлікія беларускія пісьменнікі, у тым ліку Якуб Колас — у памяць пра яго знаходжанне ў вясковай школе створаны музей[1].

Зноскі

Спасылкі правіць