Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

сельсавет у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Ленін. Плошча 222,70 км²[1].

Ленінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ленін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 409
Плошча 222,7 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сцяблевіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Сцяблевічы. 9 студзеня 1952 года гарадскі пасёлак Леніна быў пераўтвораны ў вёску, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета. Сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, а цэнтр перанесены ў Леніна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Цімашэвіцкага сельсавета[3]. Пасля скасавання Ленінскага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Наваленін і Сукачы, у склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1409 чалавек[5], з іх 97,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 января 1952 г. О ликвидации городского поселка Ленин, Ленинского района, Пинской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.