Мілевіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Міле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Мілевічы. Найбуйнейшы па плошчы сельсавет раёна — 341,3013 км²[1].
Мілевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мілевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 228 |
Плошча | 341,3 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 11 красавіка 1960 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ленінскага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[2].
НасельніцтваПравіць
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1228 чалавек[3], з іх 98,2 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.