Леон Батыста Альберці
Леон Батыста Альберці (італ.: Leone Battista Alberti; 18 лютага[7] 1404, Генуя — 25 красавіка 1472, Рым) — італьянскі навуковец, гуманіст, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай еўрапейскай архітэктуры і вядучы тэарэтык мастацтва эпохі Адраджэння.
Леон Батыста Альберці | |
---|---|
італ.: Leon Battista Alberti | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Leon Battista degli Alberti[6] |
Род дзейнасці | філосаф, мовазнавец, крыптограф, паэт, архітэктар, тэарэтык архітэктуры, тэарэтык музыкі, музыказнавец, скульптар, пісьменнік, медальер, мастак, матэматык, драматург, арганіст, навуковец, дзеяч мастацтваў, тэарэтык мастацтва, гуманіст, службовая асоба, спартсмен |
Дата нараджэння | 14 лютага 1404[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1472[4][2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберці первым складна выклаў матэматычныя асновы вучэння аб перспектыве. Таксама ўнёс істотны ўклад у развіццё крыптаграфіі, прапанаваўшы ідэю шматалфавітнага шыфра.
Творчасць
правіцьЛітаратура
Першыя працы Альберці напісаў у 20-я гг. — камедыі «Філадокс» (1425), «Дэіфіра» (1428) і інш. У 30-я — пачатку 40-х гг. стварыў шэраг сачыненняў на лацінскай мове — «Аб перавагах і недахопах вучоных» (1430), «Пра права» (1437), «Пантыфекс» (1437); дыялогі на вальгары на этычныя тэмы — «Аб сям'і» (1434—1441), «Аб спакоі душы» (1443).
У 50-60-я гг. Альберці напісаў сатырычна-алегарычны цыкл «Застольныя гутаркі» — свае галоўныя сачыненні ў вобласці літаратуры, якія сталі ўзорамі лацінскай гуманістычнай прозы XV ст. Апошнія творы Альберці: «Аб прынцыпах складання кодаў» (матэматычны трактат, пасля страчаны) і дыялог на вальгары «Хатабуд» (1470).
Альберці адным з першых выступаў за выкарыстанне італьянскай мовы ў літаратурнай творчасці. Яго элегіі і эклогі — першыя ўзоры гэтых жанраў на італьянскай мове.
Альберці стварыў шмат у чым арыгінальную (узыходную да Платона, Арыстоцеля, Ксенафонта і Цыцэрона) канцэпцыю чалавека, заснаваную на ідэі гармоніі. Этыка Альберці — свецкая па характары — адрознівалася ўвагай да праблемы зямнога быцця чалавека, яго маральнага ўдасканалення. Ён узвялічваў прыродныя здольнасці чалавека, шанаваў веды, творчыя магчымасці, розум чалавека. У вучэнні Альберці атрымаў найбольш суцэльны выраз ідэал гарманічнай асобы. Усе патэнцыйныя здольнасці чалавека Альберці аб'яднаў паняццем virtu (доблесць, здольнасць). Ва ўладзе чалавека раскрыць гэтыя прыродныя здольнасці і стаць паўнавартасным творцам свайго лёсу. Па думцы Альберці, развіць у чалавеку ўласцівасці натуры павінны выхаванне і адукацыя. Здольнасці чалавека, яго розум, воля, адвага дапамагаюць яму выдужаць у барацьбе з багіняй выпадку Фартунай. Этычная канцэпцыя Альберці напоўнена верай у здольнасць чалавека да разумнага ладу жыцця, сям'і, грамадства, дзяржавы. Асноўнай сацыяльнай ячэйкай Альберці лічыў сям'ю.
Дойлідства
Альберці-архітэктар аказаў вялікае ўздзеянне на фарміраванне стыля Высокага Адраджэння. Услед за Філіпа Брунелескі развіваў антычныя матывы ў архітэктуры. Па яго праектах быў пабудаваны палацца Ручэлаі ў Фларэнцыі (1446—1451), перабудаваны фасад царквы Санта-Марыя-Навела (1456—1470), цэркваў Сан-Франчэска ў Рыміні, Сан-Себасцьяна і Сант-Андрэа ў Мантуі, якія вызначылі кірунак у архітэктуры XV ст.
Альберці займаўся і жывапісам, спрабаваў свае сілы ў скульптуры. Як першы тэарэтык італьянскага мастацтва Адраджэння вядомы сачыненнем «Дзесяць кніг пра архітэктуру» (De re aedificatoria) (1452), і невялікім лацінскім трактатам «Аб статуі» (1464).
Зноскі
- ↑ Grayson C., Argan G. C. ALBERTI, Leon Battista // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. — Vol. 1.
- ↑ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 42. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- ↑ Даты нараджэння і смерці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996: С.273
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леон Батыста Альберці