Леон Эдвард Панета (англ.: Leon Edward Panetta; нар. 28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане.

Леон Панета
Leon Edward Panetta
Leon Panetta, official DoD photo portrait, 2011.jpg
сцяг
23-і міністр абароны ЗША
сцяг
з 1 ліпеня 2011
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Роберт Гейтс
Пераемнік Чак Хэйгел
сцяг
19-ы Дырэктар ЦРУ
сцяг
13 лютага 2009 — 30 чэрвеня 2011
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Майкл Хайдэн
Пераемнік Дэвід Петрэус
 
Партыя Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, палітолаг
Месца працы
Веравызнанне Рымска-каталіцкая царква
Нараджэнне 28 чэрвеня 1938(1938-06-28)[2][3][4] (82 гады)
Дзеці Джымі Панета[d]
 
Ваенная служба
Гады службы 1963—1965
Прыналежнасць Сцяг ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Званне Першы лейтэнант
 
Аўтограф Leon Panetta Sig.svg

БіяграфіяПравіць

Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976—1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970—1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969—1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.

28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.

21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  2. Leon Panetta // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leon Panetta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Leon E. Panetta // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць