Леон Шлумпф (ням.: Leon Schlumpf; 3 лютага 1925, Фельсберг, кантон Граўбюндэн, Швейцарыя — 7 ліпеня 2012) — швейцарскі палітык, прэзідэнт.

Леон Шлумпф
ням.: Leon Schlumpf
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
5 снежня 1979 — 31 снежня 1987
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
14 снежня 1966 — 31 мая 1974
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
10 чэрвеня 1974 — 5 снежня 1979
Федэральны дэпартамент навакольнага асяроддзя, транспарту, энергетыкі і камунікацый Швейцарыі[d]
1980 — 31 снежня 1987
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 верасня 1978 — 1 красавіка 1980
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1984 — 31 снежня 1984
Папярэднік Pierre Aubert
Пераемнік Kurt Furgler
Нараджэнне 3 лютага 1925(1925-02-03)[1][2][…]
Смерць 7 ліпеня 2012(2012-07-07)[1][2][…] (87 гадоў)
Дзеці Эвелінэ Відмер-Шлумпф
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Леон Шлумпф вывучаў права ва Універсітэце Цюрыха і ў 1951 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычных навук. У 1951 годзе адкрыў сваю адвакацкую кантору ў Куры. З 1955 па 1965 год быў членам Вялікай рады Граўбюндэна, а ў 1964 узначальваў яго, прадстаўляючы Дэмакратычную партыю. З 1966 па 1974 год кіраваў дэпартаментам унутраных спраў ва ўрадзе кантона. Затым быў членам Нацыянальнага савета (1967—1974) і Савета кантонаў (1974—1979) швейцарскага парламента. У 1971 годзе Шлумпф стаў адным з архітэктараў Народнай партыі, у якую ўвайшла Дэмакратычная партыя кантона Граўбюндэн. У снежні 1979 года абраны ў Федэральны савет Швейцарыі.

З 1 студзеня па 31 снежня 1964 год — прэзідэнт Вялікага савета Граўбюндэна. З 1 студзеня па 31 снежня 1969 год — прэзідэнт Малога савета Граўбюндэна. З 1 студзеня па 31 снежня 1974 год — кіраўнік урада Граўбюндэна. З 5 снежня 1979 па 31 снежня 1987 год — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1980 года па 31 снежня 1987 года — начальнік дэпартамента (міністр) транспарту, камунікацый і энергетыкі. З 1 студзеня па 31 снежня 1984 года — прэзідэнт Швейцарыі.

Яго дачка, Эвелін Відмер-Шлумпф, з 2007 года з’яўляецца членам Федэральнага савета Швейцарыі і ўзначальвае дэпартамент фінансаў. У 2012 годзе яна была прэзідэнтам Швейцарыі.

Зноскі

  1. а б Leon Schlumpf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118805002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.