П’ер Абер (фр. Pierre Aubert; 3 сакавіка 1927, Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя — 8 чэрвеня 2016) — швейцарскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Швейцарыі (1983 і 1987).

П’ер Абер
фр.: Pierre Aubert
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
7 снежня 1977 — 31 снежня 1987
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
29 лістапада 1971 — 7 снежня 1977
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
6 мая 1974 — 1 красавіка 1978
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1983 — 31 студзеня 1983
Папярэднік Fritz Honegger[d]
Пераемнік Леан Шлумпф
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1987 — 31 снежня 1987
Папярэднік Alphons Egli[d]
Пераемнік Otto Stich
Нараджэнне 3 сакавіка 1927(1927-03-03)[1][2][…]
Смерць 8 чэрвеня 2016(2016-06-08)[1][2][…] (89 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Нёўшатэля і скончыў яго са ступенню бакалаўра. У 1951—1952 вучыўся на працягу двух семестраў у Гейдэльбергскім універсітэце. У 1952—1977 займаўся адвакацкай практыкай, спецыялізуючыся ў крымінальным праве. З 1971 па 1977 быў старшынёй рады Універсітэта Нёўшатэля.

Яго палітычная кар’ера пачалася ў 1960 годзе з абрання ў гарадскі савет Ла-Шо-дэ-Фона, дзе ён працаваў да 1968 года. Праз год быў абраны ў Вялікі савет (кантанальны парламент) Нёўшатэля (да 1975) і ўзначальваў яго ў 1969—1970.

З 1971 па 1977 год абіраўся членам Савета кантонаў швейцарскага парламента. З 1974 па 1977 год прадстаўляў Швейцарыю ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы і быў сябрам Камітэта па палітычных пытаннях ПАРЕ. 7 снежня 1977 гады абраны ў Федэральны савет Швейцарыі.

З 7 снежня 1977 года па 31 снежня 1987 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 лютага 1978 года па 31 снежня 1987 года — начальнік палітычнага дэпартамента (міністр замежных спраў Швейцарыі). У 1982 і 1986 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1983 і 1987 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. У якасці кіраўніка палітычнага дэпартамента праводзіў актыўную знешнюю палітыку, наведаў з афіцыйнымі візітамі 55 краін свету. У 1979 годзе ў Нігерыі падпісаў сумеснае камюніке, накіраванае супраць апартэіду. Ён стаў першым заходнім лідэрам, які ўстанавіў адносіны з Арганізацыяй вызвалення Палестыны і сустрэўся з Фарукам Кадумі ў ліпені 1980 у Берне. Выступаў за ўступленне Швейцарыі ў ААН, аднак на рэферэндуме ў ліпені 1986 76 % выказалася супраць.

Зноскі

  1. а б https://www.letemps.ch/suisse/2016/06/09/ancien-conseiller-federal-neuchatelois-pierre-aubert-decede
  2. а б Pierre Aubert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.